Юрый Лугвенавіч
Юрый Лугвенавіч (Сямёнавіч; пазней 1394 да 1399 — пазней 1445) — удзельны князь мсціслаўскі (1431—1442, 1445—1460), князь наўгародскі (1432—1440), родапачынальнік княжацкага роду Мсціслаўскіх.
Юрый Лугвенавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лугвен (Сямён) Альгердавіч | ||||||
Пераемнік | Іван Юр’евіч Мсціслаўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Уладзіміравіч Бельскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
1460 |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Лугвен Альгердавіч | ||||||
Маці | Марыя Дзмітрыеўна[d] | ||||||
Жонка | Сафія | ||||||
Дзеці | Іван Юр’евіч Мсціслаўскі |
БіяграфіяПравіць
ПаходжаннеПравіць
Юрый нарадзіўся паміж 1394—1399 гадамі. Сын мсціслаўскага князя Лугвена (Сямёна) ад першага шлюбу з Марыяй Дзмітрыеўнай, дачкой маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча[1]. Мяркуецца, што ў юнацтве ён камандаваў смаленскім палком у Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе[1].
Мсціслаўскае княжаннеПравіць
У 1431 годзе, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну мсціслаўскі ўдзел. Выступіўшы саюзнікам[1] Свідрыгайлы Альгердавіча ў барацьбе за літоўскі велікакняжацкі прастол з Жыгімонтам Кейстутавічам, у бітве пад Ашмянамі быў узяты ў палон, затым бег з Літвы, заняўшы сталец у Вялікім Ноўгарадзе ў 1432 годзе. У 1432 і 1438 "служылы князь" у Вялікім Ноўгарадзе[1].
У 1435 годзе разам са Свідрыгайлам пацярпеў паражэнне ў бітве пад Вількамірам ад Жыгімонта, бегшы з поля бою ў Полацк.
У 1438 годзе здзяйсняў набегі на Лівонскія ўладанні[1]. У 1440 годзе быў выгнаны з Наўгародскіх уладанняў, паспрабавала вярнуць Мсціслаўскі ўдзел, быў захоплены ў Троках Жыгімонтам, але неўзабаве быў адпушчаны, ненадоўга вярнуўся ў Ноўгарад. Пасля гібелі Жыгімонта вярнуўся ў Літву.
Казімір IV дараваў яму Мсціслаў[1] і Крычаў. Падчас Смаленскай замятні , паўстанцы запрасілі Юрыя Сямёнавіча на княжанне[1]. У 1441 годзе, у выніку смаленскага паўстання, пад яго валадарства перайшлі ў Полацк, Віцебск і Смаленск. У 1442 годзе, пасля паходу Казіміра, Смаленск капітуляваў, а князь бег у Маскву.
У 1444 годзе Юрый Сямёнавіч прыехаў у Ноўгарад, але не атрымаўшы княжання вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ў 1445 годзе, ад Казіміра Мсціслаў. У 1458 годзе па просьбе наўгародцаў, прыбыў «каралевічам» на наўгародскія прыгарады — Русу, Ладагу, Арэшак , Ям, і палову Капор'я .
У 1459 годзе выніку незадаволенасці Масквы з нагоды княжання літоўскага князя ў Наўгародшчыне, быў вымушаны вярнуцца ў ВКЛ.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Юрий Семёнович // Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Под ред. В. В. Богуславского, Е. И. Куксиной. — Т. 2. — М.: Олма-Пресс, 2001. — 814 c. — С. 732.
- Варонін В. А. Князь Юрый Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт. Мн.: Тэхналогія, 2010.