Юрый Мечыслававіч Грыневіч

беларускі хірург

Юрый Мечыслававіч Грыневіч (? — студзень 2020) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1995). Дацэнт кафедры дзіцячай хірургіі БДМУ.

Юрый Мечыслававіч Грыневіч
Дата смерці студзень 2020
Месца пахавання
Бацька Мечыслаў Карлавіч Грыневіч[d]
Род дзейнасці хірург, таракальны хірург
Навуковая сфера таракальная хірургія[d], педыятрычная хірургія[d], абдамінальная хірургія[d], кардыяхірургія[d], эндаскапія і неадкладная хірургія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1995)
Навуковае званне

На момант сваёй смерці быў адзіным у Беларусі сертыфікаваным таракальным дзіцячым хірургам. Некаторыя віды аперацый у краіне выконваў толькі ён[1].

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і медыкаў[2]. Бацька, Мечыслаў Карлавіч Грыневіч, больш за шэсць дзясяткаў гадоў працаваў у медыцыне, маці, Крысціна Грыневіч, узначальвала дзіцячую паліклініку[3].

Працаваў у РНПЦ дзіцячай хірургіі[1].

Памёр у студзені 2020 года ва ўзросце 56 гадоў[1].

Сям’я

правіць

Меў чацвярых сыноў.

Зноскі