Юрый Мікалаевіч Бохан

беларускі гісторык і археолаг

Юрый Мікалаевіч Бохан (21 лютага 1966, Мінск — 13 красавіка 2017, Мінск) — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычных навук (2003), дацэнт (2008), прафесар гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Юрый Мікалаевіч Бохан
Дата нараджэння 21 лютага 1966(1966-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2017(2017-04-13)[1] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, гісторык, медыявіст, археолаг
Навуковая сфера гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, беларуская археалогія, гісторыя[2], медыявістыка[2] і археалогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў гістарычны факультэт МДПІ імя Горкага (1990), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «археалогія» (1993).

Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі на пасадах навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. (1993—1997), выконваў абавязкі загадчыка аддзела (1997—2001) і з’яўляўся загадчыкам гэтага аддзела (2001—2005). З 2005 года працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

правіць

Даследаваў пытанні ўрбаністычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраення і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст., побыту феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стст.[3], праблемы Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV—XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)» (нав. кіраўнік Г. В. Штыхаў)[4].

У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага у другой палове XIV—канцы XVI ст.»

Удзельнічаў у раскопках г. Полацку, г. п. Міры, г. Маладзечна і в. Лебедзева, самастойна праводзіў археалагічныя раскопкі ў в. Лоск (1990—1992).

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004), «Гісторыя Беларусі ў 6 т. Том 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага» (Мн., 2008).

Удзельнічаў у запісе асобных перадач з цыкла «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё).

Грамадская дзейнасць

правіць

Уваходзіў у склад Дзяржаўнага геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Экспертнага савета па гісторыі пры ВАК Рэспублікі Беларусь, Секцыі і Прэзідыума метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі РБ, сябра Савета Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Савета ІСГА БДЭУ, галоўны рэдактар зборніка «Архивариус», старшыня рэдакцыйнага савета часопіса «Беларускі гістарычны часопіс», сябра рэдкалегіі часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта».

Бібліяграфія

правіць
  • Бохан Ю. Узбраенне вершнікаў Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV- пачатку XV стст.// З глыбі вякоў. Наш край. — Мн., 1996.
  • Бохан Ю. Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы 14-16 ст.// Гістарычны Альманах. — Горадня, 1998.
  • Бохан Ю. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. — Мінск, 2002. — 336с.
  • Бохан Ю. Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385—1576. —  Мінск,  2003. — 88с.
  • Бохан Ю. Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV—XVI стст. — Мінск, 2004. — 92 с.
  • Бохан Ю. Меч з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці// Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 2г. 
  • Бохан Ю. Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV—XVI стагоддзях. — Мінск, 2008. — 76 с.
  • Бохан Ю. Вайсковая справа у Вялікім княстве Літоускім у другой палове XIV- канцы XVI ст. — Мінск, 2008.
  • Бохан Ю. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск : Беларусь, 2010.
  • Бохан Ю. Узбраенне насельніцтва беларускіх зямель у XIV—XVI стагоддзях. — Мінск : Беларусь, 2012. — 151 с.
  • Бохан Ю. Мястэчкі і працэсы ўрбанізацыі на землях Беларусі ў XV—XVIII стст. / Ю. М. Бохан; уклад. М. А. Волкаў. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 292 с. : іл., 2-е выд. Мінск: Беларуская навука, 2020.

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/pamior-historyk-jury-bochan/28428066.html
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. ЭнцВКЛ 2005.
  4. Бохан, Ю. М. Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Беразіны ў XV—XVIII ст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) / Ю. М. Бохан: Дыс… канд. гіст. навук: 07.00.06. / АН Бел. Ін-т гісторыі. — Мн, 1994. — 266 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць