Юрый Мікітавіч Баратынскі
Юрый Мікітавіч Баратынскі (руск.: Юрий Никитич Барятинский; ? — пасля 1671) — рускі вайсковы дзеяч.
Юрый Мікітавіч Баратынскі | |
---|---|
руск.: Юрий Никитич Барятинский | |
![]() | |
Нараджэнне | каля 1610 |
Смерць | 1685 |
Род | Баратынскія |
Бацька | Мікіта Пятровіч Баратынскі[1] |
Маці | Evfimia[d][1] |
Дзеці | Фёдар Юр’евіч Баратынскі[d] і Princess Marfa Yourievna Bariatinskaïa[d][1] |
Званне | ваявода |
Бітвы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду князёў Баратынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Мікіты Пятровіча.
У 1653 годзе быў у складзе пасольства ў ВКЛ. У 1655 годзе ў Смаленску, галава жыльцоў у царскім палку. 15 чэрвеня 1655 года пасланы з Копысі на р. Бярэзіна, 21 чэрвеня 1655 разбіў атрад ВКЛ пад Барысавам. У час паходу князя С. А. Урусава з Коўна да Берасця 2-і ваявода ў яго войску, разбіў атрады ВКЛ каля Белых Пяскоў і Вярховіч. У 1662 годзе з палком у Бранску, у 1663 у Смаленску, таварыш князя Я. К. Чаркаскага, у 1664 годзе ў Смаленску, Бранску і Сеўску, у 1665 у Дарагабужы, Шклове і Магілёве. 3 1671 года баярын.
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Баратынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.