Юрый Міхайлавіч Падолін

мастак

Юрый Міхайлавіч Падо́лін[1] (нар. 25 кастрычніка 1958, Мінск) — беларускі графік.

Юрый Міхайлавіч Падолін
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1958(1958-10-25) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1958 года ў Мінску. У 19741978 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, у 19851991 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на кафедры графікі. У 19941996 гадах стажыраваўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

З 1986 года пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і абласных выставак у Рэспубліцы Беларусь. Супрацоўнічае з галерэямі Мінска, Нацыянальным мастацкім музеем РБ, Палацам мастацтваў, Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва. Стажыраваўся ў Германіі, вывучаў культуру краіны. З 2007 год працуе ў Беларускай акадэміі мастацтваў, дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, аддзялення рэстаўрацыі.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.

Творчасць правіць

Творы адметныя спалучэннем метафарычна-абстрактнага і сюжэтна-рэалістычнага, шырокім выкарыстаннем тэхнічных сродкаў выканання. Сярод твораў: «Ноч», «Фея», «Юр’я», «Куст», «Ганна зімовая», «Прысвячэнне Г. Мансу», «Нарач», серыі «Ілья Прарок», «Святы Іеранім», «Купалле», «Размова з вечнасцю», «Адзінота», «Поліфанія», «Легенды старых ліхтароў» (усе 1990-я г.), «2», «Туці», «Час жоўтага месяца», «Лесвіца ў неба», «Залаты дождж», «Святая Магдаліна», «Тэатр», «Зязюля», «Філосафы», «Савіньён», серыя «Нарачанскі край» (усе 2000).

Зноскі

Літаратура правіць