Юрый Назаравіч Сацкоў

вучоны, матэматык

Юрый Назаравіч Сацко́ў[1] (руск.: Юрий Назарович Сотсков; 1 студзеня 1948) — вучоны, матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1994).

Юрый Назаравіч Сацкоў
руск.: Юрий Назарович Сотсков
Дата нараджэння 1 студзеня 1948(1948-01-01) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За асваенне цалінных зямель»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Шахцёрск (сучасны пасёлак гарадскога тыпу, Сахалінская вобласць, Расія). У 1971 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працаваў у Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі[2]. З 1974 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года — загадчык сектара Канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР[2]. У 1980 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР[2]. З 1978 года Ю. Н. Сацура працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (сучасны Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі): галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі (1999—2005), намеснік дырэктара па навуковай рабоце (1994—1995)[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Аўтар больш за 230 навуковых прац па тэорыі раскладаў, тэорыі графаў, дыскрэтнай аптымізацыі, матэматычных метадах у эканоміцы, дадатках дыскрэтнай матэматыкі ў каляндарным планаванні і кіраванні.

Член Амерыканскага матэматычнага таварыства (1989)[1].

Сярод апублікаваных прац:

  • Сетевые модели и методы теории расписаний. — Киев, 1991;
  • Математические модели и методы календарного планирования: Учебное пособие для математических специальностей вузов. / Ю. Н. Сотсков, В. А. Струсевич, В. С. Танаев. — Минск: Университетское, 1994;
  • Радиус устойчивости e-приближенного решения булевой задачи минимизации линейной формы / Ю. Н. Сотсков. — Минск: Институт технической кибернетики, 1991;
  • Теория расписаний: Системы с неопределёнными числовыми параметрами / Ю. Н. Сотсков, Н. Ю. Сотскова. — Минск : ОИПИ, 2004.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць