Юрый Паўлавіч Бондар

Ю́рый Па́ўлавіч Бо́ндар (нар. 11 красавіка 1973, Мінск) — беларускі палітолаг і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат палітычных навук (2007), дацэнт (2009). Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2017—2020).

Юрый Паўлавіч Бондар
7-ы Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
28 верасня 2017 — 19 лістапада 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Барыс Уладзіміравіч Святлоў
Пераемнік Анатоль Мечыслававіч Маркевіч
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
11 снежня 2012 — 28 верасня 2017 
Папярэднік Барыс Уладзіміравіч Святлоў
Пераемнік Аліна Анатолеўна Корбут
Нараджэнне 11 красавіка 1973(1973-04-11) (50 гадоў) ці 1973[1]
Бацька Павел Іванавіч Бондар
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук[d]
Дзейнасць палітолаг, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера паліталогія[2], палітычная культура[d][2] і political education[d][2]
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2001 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З 2008 года — першы прарэктар БДУКМ. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія». У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара БДУКМ. У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.

З верасня 2017 — у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. 28 верасня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прызначаны міністрам культуры Беларусі[4]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

Юрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў. Займаецца палітычнай навукай, параўнальным аналізам палітычных даследаванняў у Беларусі і Расіі, палітычнай культурай і адукацыяй.

Сям’я правіць

Сын Паўла Іванавіча Бондара (нар. 1943), доктара гістарычных навук[5].

Погляды правіць

У 2019 годзе ў інтэрв’ю перадачы «Ничего личного» на тэлеканале АНТ адмоўна выказаўся пра пашырэнне беларускай мовы ў дзяржаўнай сферы: «Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы, мы гэта прайшлі ў пачатку 1990-х»[6].

Меркаванні правіць

Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Юрый Бондар «не паказаў сябе дастаткова жорстка. У той ступені, якую патрабаваў час».

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 21 сакавіка 2022.
  2. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. https://www.intex-press.by/2020/11/19/novym-ministrom-kultury-naznachen-byvshij-pomoshhnik-prezidenta-inspektor-po-brestskoj-oblasti/
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 349 «Об Ю. П. Бондаре» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
  5. Бондар, Юрый Паўлавіч (кандыдат палітычных навук ; нар. 1973). Праверана 01.10.2017.
  6. Міністр культуры Бондар: Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы. nashaniva.by (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16-4-2019. Праверана 16-4-2019.

Спасылкі правіць