Юрый Пятровіч Гіль

беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік

Юры Пятровіч Гіль (11 снежня 1942, засценак Вашунава, цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці — 24 кастрычніка 2008, Вільнюс, Літва) — беларускі грамадскі дзеяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.

Юрый Пятровіч Гіль
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, настаўнік
Дата нараджэння 11 снежня 1942(1942-12-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 2008(2008-10-24) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Пётр
Маці Фэльця
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Параф’янаўскай школе. У 1961—1964 гадах праходзіў тэрміновую у Савецкай Арміі, в/ч 52108 у Калінінградзе. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 годзе вярнуўся ў Мінск, працаваў у арганізацыі «Веды».

У часы Перабудовы ўзначаліў Мінскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасля пераехаў у Вільнюс, дзе стварыў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, быў яго кіраўніком да канца жыцця (2008).

Быў дэпутатам Віленскага раённага самакіравання.

Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён) побач бацькоў, надпіс на надмагіллі «Юры Гіль, сын Пятра і Фэльці».

Дзейнасць правіць

 
Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве

Вядомы актыўнай дзейнасцю па мемарыялізацыі памяці дзеячаў беларускага адраджэння. Арганізаваў ушанаванне памяці Францішка Багушэвіча і Браніслава Тарашкевіча на Віленшчыне — усталяванне шыльды і крыжа на месцы дома Францішка Багушэвіча ў Свіранах, найменаванне вуліцы ў Лаварышках[be-tarask] у гонар Браніслава Тарашкевіча.

У 1994 годзе заснаваў Гісторыка-этнаграфічны музей «Засьцянковая хатка» ў Вашунаве (цяпер не існуе).

У 1980-1990-х гадах выступаў з ініцыятывай стварэння чыгуначнага прыпынку каля Вашунава, але прыпынак за некалькі кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава прызналі не мэтазгодным.

Бібліяграфія правіць

Спасылкі правіць