Юрый Радзівіл (1556—1600)
Юрый (Ежы) Радзівіл (31 мая 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 21 студзеня 1600, Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).
Юрый Радзівіл | ||
![]() Ананімны партрэт (XVII стагоддзе) | ||
![]() | ||
|
||
---|---|---|
9 жніўня 1591 — 21 студзеня 1600 | ||
Царква: | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік: | Пётр Мышкоўскі | |
Пераемнік: | Бернард Мацяёўскі | |
Прафесія: | дыпламат, ксёндз | |
Нараджэнне: |
31 мая 1556 Лукішкі пад Вільняй |
|
Смерць: |
21 студзеня 1600 (43 гады) Рым |
|
Пахаванне: | Рым | |
Дынастыя: | Радзівілы | |
Бацька: | Мікалай Радзівіл «Чорны» | |
Маці: | Альжбета Шыдлавецкая | |
Прыняцце свяшчэннага сану: | 10 красавіка 1583 | |
Кардынал з: | 12 снежня 1583 | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.
Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм.
Каад'ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.
Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Jerzy Radziwiłł (польск.)
- Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Біяграфія на сайце mirandas (англ.)