Юрый Рыгоравіч Ягораў
Юрый Рыгоравіч Ягораў (нар.17 жніўня 1925, г. Махачкала, Дагестан, Расія — 4 сакавіка 1994) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (аўтаматчык, камандзір мінамётнага ўзводу, роты 322-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту).
Юрый Рыгоравіч Ягораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1994 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат ветэрынарных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Дагестанскі сельскагаспадарчы інстытут, Ленінградскі інстытут удасканалення ветэрынарных урачоў (аспірантура).
Працаваў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1963, начальнік аддзела вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых вучэбных устаноў, начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (загадчык кафедры заалогіі і мікрабіялогіі, у 1965—1990 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: паразіталогія; эпізааталогія.
Узнагароды
правіцьОрдэны Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцягу, Дружбы народаў, Знак Пашаны, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1982).
Літаратура
правіць- Материалы по эпизоотологии мюллериоза и меры борьбы с ним в Ленинградской области : автореферат диссертации … кандидата ветеринарных наук / Егоров Ю. Г. — Ленинград, 1955.
- Важнейшыя гельмінтозы цялят і ягнят / Ю. Г. Ягораў, А. Ф. Бабкова. — Мінск, 1960.
- Стужачна-глістная хвароба ягнят і меры барацьбы з ёю / М. Н. Акрамоўскі, Ю. Г. Ягораў. — Мінск, 1956.
- Юрий Григорьевич Егоров / Гродненский сельскохозяйственный институт, Библиотека. — Гродно, 1993.