Юрый Аляксандравіч Рыжко
Юрый Рыжко (нар. 10 кастрычніка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Юрый Аляксандравіч Рыжко | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1989[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2006 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. Другую палову сезона 2009 правёў у арэндзе ў «Смаргоні». У 2010—2012 гадах гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
У сакавіку 2013 года перайшоў у «Слуцк»[2], але ў ліпені 2013 года пакінуў гэты клуб[3] і перайшоў ва ўзбекскую «Бухару», дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У канцы студзеня і пачатку лютага 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў[4]. У выніку сезон 2014 пачаў у складзе наманганскага «Наўбахора»[5].
У жніўні 2015 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавай «Іслачы»[6]. Разам з камандай выйшаў у Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 звычайна гуляў у асноўным складзе «Іслачы» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з «Іслаччу», аднак перад пачаткам чэмпіянату не трапіў у заяўку і пакінуў каманду.
У ліпені 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана». Дэбютаваў за новы клуб 31 ліпеня ў матчы супраць «Слуцка», дзе забіў гол пасля падачы вуглавога, чым прынёс «Нафтану» перамогу з лікам 1:0. У выніку замацаваўся ў аснове навапалачан, выступаў на пазіцыях цэнтральнага абаронцы і апорнага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 11,5 тысяч рублёў[7].
У студзені 2018 года далучыўся да «Смалявічаў»[8]. У складзе каманды ўдзельнічаў у таварыскіх матчах, аднак у лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[9], пасля чаго пакінуў «Смалявічы»[10].
Пасля прысуду ад АБФФ некаторы час працаваў сцюардам на матчах «Смалявічаў», таксама спрабаваў працаўладкавацца ў чэмпіянатах Малдовы і Арменіі[11].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевыя і алімпійскую зборныя Беларусі.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі: 2008
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | БАТЭ | 9 | 1 | |
2007 | дубль | БАТЭ | 23 | 1 | |
2008 | Д1 | БАТЭ | 1 | 0 | |
2009 (1) | дубль | БАТЭ | 13 | 2 | |
2009 (2) | Д1 | Смаргонь | 13 | 0 | |
2010 | Д1 | Тарпеда | 5 | 0 | |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 20 | 1 | |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 13 | 1 | |
2013 (1) | Д2 | Слуцк | 14 | 1 | |
2013 (2) | Д1 | Бухара | 13 | 0 | |
2014 | Д1 | Наўбахор | 23 | 1 | |
2015 (1) | Д1 | Наўбахор | 13 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Іслач | 12 | 0 | |
2016 | Д1 | Іслач | 23 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Нафтан | 15 | 1 |
Крыніцы
правіць- ↑ Yuri Ryzhko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Юрий Рыжко подписал контракт со "Слуцком", а Денис Паречин пополнил ряды "Звезды"-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (27 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2013.
- ↑ Юрий Рыжко покинул "Слуцк" (руск.). football.by (31 ліпеня 2013). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Рыжко, Пидвирный и Ярославский не подошли «Шахтеру» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Навбахор": Представлены новобранцы (фотогалерея) (руск.). championat.asia (13 сакавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Юрий Рыжко сменил узбекский "Навбахор" на "Ислочь" (руск.). football.by (15 жніўня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ "Дело о договорных матчах". От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Рыжко перешел в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ «Будем готовить апелляцию по Макару и Папушу». АБФФ наказала даже тех, к кому не имели претензий силовики (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.