Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Юрый Сямёнавіч Гальшанскі (каля 1410 — каля 1457) — вялікалітоўскі арыстакрат.
Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | |
---|---|
![]() «Гіпацэнтаўр» | |
Нараджэнне | 1410 |
Род | Гальшанскія |
Бацька | Сямён Іванавіч Гальшанскі |
Маці | Юліянія Іванаўна Карачаўская[d] |
Дзеці | Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі, Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі, Юліянія Юр’еўна Гальшанская, Сямён Юр’евіч Гальшанскі і Ганна з Гальшанскіх[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Біяграфія Правіць
Сын князя Сямёна Лютага з роду Гальшанскіх.
Адзін з арганізатараў абрання вялікім князем Казіміра Ягелончыка ў 1440 годзе. У 1456 годзе, аднак, далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вялікім князем Сямёна Алелькавіча.
Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сцепанню (абедзве цяпер ва Украіне), Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Мінскім павеце, Свіранамі, Шашоламі і Кроштамі ў Літве і іншым.
Сям’я Правіць
Быў жанаты з Ульянай невядомага паходжання, якая запісала ў Кіева-Пячэрскі памяннік як свой род князёў Уладзіміра Альгердавіча і Алельку Уладзіміравіча, магчыма, яны і праўда яе продкі.
Меў дачок Юліянію (памерла маладой, прылічана да святых) і Ганну (другую жонку М. Гаштольда), а таксама 5 сыноў — Івана Дубровіцкага (удзельнік змовы супраць вялікага князя Казіміра, пакараны смерцю ў 1481), Аляксандра, Васіля, Юрыя і Сямёна.
Радавод Правіць
Зноскі
Літаратура Правіць
- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.