Юрый Аляксеевіч Сянько
Юрый Аляксеевіч Сянько (1967[1], в. Даўгінава, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (2014[2]—2020)
Юрый Аляксеевіч Сянько | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Шпілеўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Арлоўскі | ||||||
Нараджэнне |
1967 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1992 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].
Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.
6 лістапада 2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]
19 лістапада 2020 года прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі.
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ДМК. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2015. Праверана 1 чэрвеня 2015.
- ↑ а б Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні .
- ↑ Сянько Юрый Аляксеевіч . БЕЛТА.(недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).