Юрый Антонавіч Траян
Юрый Антонавіч Тра́ян[1] (нар. 6 кастрычніка 1950, Мінск) — беларускі артыст балета, харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1979).
Юрый Антонавіч Траян | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета, харэограф |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1966 годзе скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Стажыраваўся ў Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. М. Кірава. У 1968—1988 гадах вядучы саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. У 21 год атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.
У 1988—1989 гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года — намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. З 2008 года — галоўны балетмайстар, з 2009 года — мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь
Творчасць
правіцьТанцоўшчык
правіцьРознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Зігфрыд, Дезірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда » А. Глазунова), Альбер («Жызэль » А. Адана), Джэймс («Сільфіда » Х. Левенскольда), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта » Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Паэт («Карміна Бурана » на музыку К. Орфа), Рамео («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Спартак («Спартак» А. Хачатурана), а таксама ў аднаактовым балеце «Адажыета» Г. Малера.
Харэограф
правіцьЗ’яўляецца пастаноўшчыкам балетаў «Крылы памяці» У. Кандрусевіча, «Бахчысарайскі фантан » Б. Асаф’ева, «Трыстан і Ізольда » Р. Вагнера, «Князь Вітаўт» А. Дударава, а таксама канцэртных нумароў і танцаў у кінастужках.
Зноскі
Літаратура
правіць- Калядэнка А. І. Трая́н Юрый Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 524—525. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мушынская Т. М. Гармония дуэта. — Мн., 1987.
Спасылкі
правіць- Юрый Траян на сайце Нацыянальнага тэатра оперы і балета Архівавана 18 лістапада 2011.