Юрый Мікалаевіч Тынянаў

(Пасля перасылкі з Юрый Тынянаў)

Юрый Мікалаевіч (Насонавіч) Тынянаў (руск.: Ю́рий Никола́евич (Насо́нович) Тыня́нов; 6 [18] кастрычніка 1894, Рэжыца, Віцебская губерня, цяпер Рэзэкнэ, Латвія — 20 снежня 1943, Масква) — рускі празаік, драматург, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнаўца.

Юрый Мікалаевіч Тынянаў
руск.: Ю́рий Никола́евич Тыня́нов
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, сцэнарыст, раманіст, літаратурны крытык, празаік, паэт, драматург, літаратуразнавец, крытык, кінасцэнарыст
Дата нараджэння 6 (18) кастрычніка 1894[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 1943(1943-12-20)[1][3][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Leah Zilber[d]
Дзеці Inna Tynyanova[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Рэжыца Віцебскай губерні ў заможнай яўрэйскай сям’і. Яго бацька — лекар Насон Аронавіч (Мікалай Аркадзевіч) Тынянаў (1862—1924) — ураджэнец Бабруйска; маці — Сора-Хася Бераўна (Соф’я Барысаўна) Эпштэйн (1868—1940), ураджэнка Докшыц.

У 1912—1919 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У 1921-30 гадах прафесар Інстытута гісторыі мастацтваў. Быў членам ОПОЯЗа. Друкаваўся з 1921 года. Гістарычныя раманы «Кюхля» (1925), «Смерць Візір-Мухтара» (1927-28), «Пушкін» (часткі 1-3, 1935-43, не завершаны), апавяданні «Падпаручнік Кіжэ» (1928, у 1934 годзе паводле апавядання зняты фільм «Паручнік Кіжэ», 1934), аповесць «Васковая персона» (1931) і іншыя адметныя арганічным спалучэннем навукі і літаратуры, канцэптуальнасцю і адметнасцю ў падыходзе да гістарычнага матэрыялу, тонкім псіхалагізмам, выразнасцю мовы. Аўтар літаратуразнаўчых прац «Дастаеўскі і ГОгаль: (Да тэорыі пародыі)» (1921), «Праблема вершаванай мовы» (1924), «Архаісты і наватары» (1929), артыкулаў па тэорыі кіно, сцэнарыяў фільмаў. Перакладаў Генрыха Гейнэ (кніга «Сатыры», 1927; «Германія», 1933; «Вершы», 1934 і інш.). Адзін са стваральнікаў серыі «Бібліятэка паэта». Апавяданне «Падпаручнік Кіжэ» на беларускую мову пераклала Алена Васілевіч.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць