Юрый Тышкевіч (ваявода берасцейскі)

ваявода берасцейскі

Юрый Тышкевіч (?—1576) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15581566), ваявода берасцейскі1566), староста ваўкавыскі1557). Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Юрый Тышкевіч
Партрэт Юрыя Васілевіча Тышкевіча
Партрэт Юрыя Васілевіча Тышкевіча
Ляліва
Ляліва
1-ы ваявода берасцейскі
1566 — 1576
Пераемнік Гаўрыла Гарнастай
Нараджэнне 1518
Смерць 1576[1]
Род Тышкевічы
Бацька Васіль Тышкевіч
Маці Аляксандра з Чартарыйскіх[d]
Жонка Фядора з Валовічаў[d][2][1] і Ганна з Катовічаў[d][2]
Дзеці Ян Яўстах Тышкевіч, Пётр Тышкевіч, Марцін Тышкевіч, Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d], Юрый Тышкевіч[d], Аляксандр Тышкевіч[d], Соф’я з Тышкевічаў[d] і Аляксандра з Тышкевічаў[d]

Біяграфія Правіць

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Васіля, ваяводы смаленскага, і Аляксандры з Чартарыйскіх.

Быў гаспадарскім дваранінам, паслом у Крымскае ханства ў 1552 і Маскву ў 1554.

Першы раз ажаніўся з Ганнай Катовіч, другі — з Тэадорай Валовіч. У першым шлюбе меў сыноў Тэадора Фрыдэрыка і Марціна, у другім — Пятра, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя[3].

У мастацтве Правіць

У варшаўскім Нацыянальным музеі захоўваецца рэпрэзентатыўны партрэт Юрыя Тышкевіча[4].

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. а б Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 72. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  3. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 7 лістапада 2012.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. С. 209-210

Літаратура Правіць