Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт
Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт — беларускі акцёр і журналіст[1].
Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэлевядучы |
Біяграфія
правіцьЮрый Жыгамонт нарадзіўся на Палессі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле звестак, пражыла больш за сто гадоў[2]. Яго дзед, Пётр Матфеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе[3].
Юрый яшчэ з дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў[4].
Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую. |
Скончыў ПТВ па спецыяльнасці «кіроўца вежавых кранаў»[2]. У 1994 г. скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў.
Падчас навучэння ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на карце нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка[4].
Акцёр тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спектаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе»[5].
З 2006 вядучы тэлепраекту «Падарожжы дылетанта», «Новыя падарожжы дылетанта», «Прыгоды дылетанта» на тэлеканале «СТБ». З 2017 «Падарожжа дылетанта» выходзіць на партале TUT.BY.
Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа[2].
Узнагароды
правіць23 мая 2012 года, загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юрый Жыгамонт узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».[6]
Па выніках галасавання, праведзеных газетай «Комсомольская правда в Белоруссии» прызнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТБ» 2010 года[7].
Зноскі
- ↑ Адзін дзень з беларускай гісторыі:11 лютага(недаступная спасылка). ЕГУ (11 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2011. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ а б в Ліна Мілаш, Народная Воля. Юрый Жыгамонт: «Лапці былі звычайным спецабуткам» . Наша Ніва (28 ліпеня 2009). Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Радаўніца ў Курапатах . Беларуская Салідарнасць (2 мая 2006). Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ а б Інтэрв'ю з Юрыем Жыгамонтам(недаступная спасылка). Экспресс новости (9 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Юрый Жыгамонт :: Персаналіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Паплаўская Ася. Юрый Жыгамонт атрымаў медаль ад Мінкульта праз год пасля прысуджэння . БелаПАН (17 красавіка 2013). Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ Допроси любимого ведущего! . KP.by (15 снежня 2010). Праверана 13 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Пётр Васілеўскі Аптымізм Жыгамонта // Культура : газета. — 1 снежня 2012. — № 48 / 1070. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016.
- Чамадан энергетыкі цудоўных мясцін — nashaniva.by
- Падарожжа Дылетанта Архівавана 8 мая 2017.