Юрый Уладзіміравіч Ліннік (матэматык)
савецкі матэматык
Юрый Уладзіміравіч Лі́ннік (21 студзеня 1915, Белая Царква, Украіна — 30 чэрвеня 1972) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1964), замежны член Шведскай каралеўскай АН (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Сын У. П. Лінніка.
Юрый Уладзіміравіч Ліннік | |
---|---|
руск.: Ю́рий Влади́мирович Ли́нник | |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1915[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1972[2][1][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Паўлавіч Ліннік |
Род дзейнасці | матэматык, статыстык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў, матэматычная статыстыка і тэорыя імавернасцей |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[5] |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Vladimir Tartakovski[d] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗакончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1938), у якім і працаваў (з 1944 прафесар). З 1942 года ў Ленінградскім аддзяленні Матэматычнага інстытута АН СССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы. Сфармуляваў лімітныя тэарэмы для незалежных выпадковых велічынь і неаднародных ланцугоў Маркава, выканаў рад грунтоўных даследаванняў (рашэнне праблемы Варынга, дысперсійны метад у адытыўнай тэорыі лікаў, тэорыя ацэньвання і інш.).
Узнагароды і прэміі
правіць- Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
- Ленінская прэмія (1970);
- Дзяржаўная прэмія СССР (1947).
Творы
правіць- Избранные труды. [Т. 1—2]. Л., 1979—81.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Линник Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Линник Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Scientific Legacy Database — Institute of Mathematical Statistics. Праверана 16 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Ліннік Юрый Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 270.
- Академик Ю. В. Линник: Биобиблиогр. указ. — Л., 1975. (руск.)