Юрый Яўгенавіч Дзямідчык

Юрый Яўгенавіч Дзямідчык (14 сакавіка 1958, Мінск — 13 сакавіка 2017) — вучоны ў галіне анкалогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Доктар медыцынскіх навук (1998), прафесар (2002). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Лаўрэатамі міжнароднай прэміі ў галіне навукі Скопус Эвардс[1].

Юрый Яўгенавіч Дзямідчык
Дата нараджэння 14 сакавіка 1958(1958-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 2017(2017-03-13) (58 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1998)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1981). З 1981 года ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. З 1994 года асістэнт, дацэнт, з 1996 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У 2009—2014 гадах рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі», з 2014 года загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню малекулярна-генетычных механізмаў патагенезу карцыном шчытападобнай залозы і яечнікаў, распрацоўцы новых метадаў дыягностыкі, лячэння і прагназавання ў анкалогіі. Даследаваў патагенез і клінічныя плыні раку шчытападобнай залозы, выканаў цыкл работ па ўдасканаленні лячэння гэтага захворвання. Прапанаваў новыя спосабы дыягностыкі дадзенага новаўтварэння, заснаваныя на аналізе экспрэсіі маркерных генаў у матэрыяле аспірацыйнай біяпсіі. Распрацаваў метады лячэння хворых з рэфрактэрнымі да цытастатыкаў формамі метастатычнага медулярнага раку шчытападобнай залозы і абгрунтаваў выкананне медыястынальных лімфадысекцый у дадзенай катэгорыі пацыентаў. Стварыў комплексную тэхналогію аднаўлення брушной сценкі з выкарыстаннем клетачнай аўтатрансплантацыі мезенхімальных ствалавых клетак з тлушчавай тканіны ў пацыентаў з пасляаперацыйнымі вентральнымі кіламі вялікіх і гіганцкіх памераў.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій (і даведнікаў)[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць