Юрый Львовіч

(Пасля перасылкі з Юрый I Львовіч)

Юрый Львовіч (паміж 1253 і 1260 — 24 красавіка 1308) — князь галіцка-валынскі (насіў тытул «караля Русі»).

Юрый Львовіч
Выява на асабістай пячатцы
Выява на асабістай пячатцы
Сцяг Князь галіцкі і валынскі
1301 — 1308
Папярэднік Леў Данілавіч
Пераемнік Леў і Андрэй Юр'евічы
Сцяг 2-гі кароль Русі
1301 — 1308
Папярэднік Даніла Раманавіч
Нараджэнне 24 красавіка 1252
Смерць 18 сакавіка 1308 (55 гадоў)
Род Раманавічы (Рурыкавічы)
Бацька Леў Данілавіч
Маці Канстанцыя[d]
Жонка Яўфімія[d]
Дзеці Maria of Galicia[d], Andrew of Galicia[d], Lev II of Galicia[d] і Анастасія Юр’еўна[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын галіцкага князя Льва Данілавіча, унук Данілы Раманавіча. Хросным бацькам Юрыя Львовіча быў літоўскі князь Войшалк. Пры жыцці бацькі трымаў Заходнюю Валынь з гарадамі Холм, Чэрвень, Мельнік і Дарагічын (пасля — толькі 2 апошнія). Каля 1277 разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у татарскім паходзе на літоўскія ўладанні ў Панямонні. Калі ў Берасці даведаўся, што татары ваююць каля Новагародка, то самачынна з луцкім князем Мсціславам Данілавічам рушыў на Ваўкавыск, дзе быў разбіты літвой. Неўзабаве рушыў на Горадню, захапіў вежу перад гарадской брамай, пасля чаго заключыў з гарадзенцамі мір. Удзельнічаў у татарскім паходзе на Венгрыю (1285), паходах на Польшчу (1286, 1287). Разам з бацькам неаднаразова ўмешваўся ў міжусобіцы польскіх князёў. Дамагаўся ад стрыечнага дзядзькі, хворага князя Уладзіміра Васількавіча права на валоданне Берасцем, але атрьмаў адмову. У 1289 (?) з дапамогай мясцовых змоўшчыкаў захапіў Берасце, Каменец і Бельск-Падляшскі. Мсціслаў Данілавіч, якому гэтыя гарады належалі па спадчыне, прыгразіў Юрыю Львовічу татарамі, і той пакінуў усе тры гарады, абрабаваўшы там двары Уладзіміра Васількавіча. Пасля смерці бацькі (1301?) Юрый Львовіч атрымаў усе галіцкія і валынскія землі, у тым ліку Берасцейскую. Прыкладна ў 1303—1304 ён заснаваў Галіцкую мітраполію (другую на Русі пасля Кіеўскай), у якую ўвайшла і Тураўская епархія. Пры Юрыі Львовічу Галіцка-Валынскае княства дасягнула росквіту. Польскі храніст Ян Длугаш адзначаў: «Быў ён муж мудры, ласкавы і шчодры для духавенства, пры яго ўладзе Руская зямля цешылася спакоем і славілася сваім багаццем».

Зноскі

Літаратура правіць