Юсефіна Ветэргрунд

Юсефіна Леанціна Аманда Ветэргрунд (швед. Josefina Leontina Amanda Wettergrund, 2 верасня 1830, Ранебю — 8 сакавіка 1903, Стакгольм) — шведская пісьменніца і паэтэса.

Юсефіна Ветэргрунд
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Lea і fru Wettergrund
Дата нараджэння 2 верасня 1830(1830-09-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1903(1903-03-08)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Мова твораў шведская мова

Біяграфія і творчасць правіць

Юсефина Веттергрунд нарадзілася ў 1830 годзе ў Сконэ. Яе бацькам быў Карл Густаф К’ельберг, мытны інспектар, а маці — Ульрыка Лундберг, настаўніца. У шлюбе яны не былі, і Юсефіну выхоўвала маці. Наведвала школу ў Карлсхамне, шмат чытала і ў школьныя гады пачала пісаць апавяданні і вершы. Уплыў на яе аказаў паэт Вільгельм фон Браўн: прачытаўшы некалькі вершаў паэтэсы-пачаткоўкі, ён параіў ёй працягваць пісаць.

На працягу некалькіх гадоў Юсефіна працавала гувернанткай, пасля чаго адкрыла школу для дзяўчынак у Ранебю, якой кіравала да 1857 года. Затым яна выйшла замуж за Вільгельма Ветэргрунда, тэлеграфіста. Муж і жонка спачатку пасяліліся ў Істадзе, а потым пераехалі ў Кальмар. Пасля ў іх нарадзілася двое дзяцей. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Стакгольм, дзе Юсефіна Ветэргрунд супрацоўнічала з газетай Aftonbladet, а таксама заснавала ілюстраваны штотыднёвы часопіс «Svalan. Illustrerad veckotidning för familjekretsar».

Першы свой літаратурны твор — «Småbitar på vers och prosa» — яна апублікавала ў 1858 годзе пад псеўданімам Леа, які затым выкарыстоўвала на працягу ўсёй сваёй кар’еры. Прадмова да выдання напісаў Вільгельм фон Браўн. За наступныя дзесяць гадоў яна выдала яшчэ чатыры кнігі ў той жа серыі, а таксама шэраг іншых зборнікаў паэзіі і прозы.

Юсефіна Ветэргрунд памерла ў 1903 годзе і была пахавана на Паўночных могілках у Стакгольме.

Зноскі

  1. а б Josefina Wettergrund // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Josefina Leontina Amanda Wettergrund // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hedvig Eleonora kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0006/F I/18 (1901-1903), bildid: 00012488_00216, sida 236 Праверана 30 студзеня 2023.
  4. Wettergrund, JOSEFINE LEONTINE AMANDA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45755902Svenskagravar.se. Праверана 29 красавіка 2018.