Юсуф Рэза Гілані
Юсуф Рэза Гілані (нар. 9 чэрвеня 1952) — пакістанскі палітычны дзеяч. Прэм'ер-міністр Пакістана з 24 сакавіка 2008 года па 19 чэрвеня 2012 года.
Юсуф Рэза Гілані | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
урду: مخدوم سيد يوسف رضا گیلانى | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 чэрвеня 1952[1][2][3] (70 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | шыіты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | журналіст, палітык | ||||||
![]() |
Атрымаў журналісцкую адукацыю, аднак пасля заканчэння вучобы вырашыў пайсці па слядах бацькі і заняцца палітыкай. Гілані пачаў палітычную кар'еру ў 1978 годзе. За год да гэтага вайскоўцы пад кіраўніцтвам генерала Мухамада Зія-уль-Хака зрынулі прэм'ер-міністра краіны Зульфікара Алі Бхута, які затым быў пакараны смерцю ў 1979 годзе. У 1983 годзе Гілані быў абраны старшынёй акруговай рады Мултан. Двума гадамі пазней адбыліся парламенцкія выбары, якія праводзіліся на непартыйнай аснове, Гілані быў абраны ў Нацыянальную асамблею Пакістана. У федэральнай ўрадзе Мухамеда Хана Джунеджа Гілані з 1985 па 1988 год быў міністрам жыллёвага будаўніцтва і чыгуначных зносін.
Пасля канфлікту, які ўзнік паміж Джунеджа і Гілані, апошні пакінуў МЛП і перайшоў на бок ПНП, якой кіравала дачка прэм'ера Беназір Бхута. У траўні 1988 года Зія-уль-Хак распусціў парламент і ўрад Джунеджа і прызначыў новыя выбары, перамогу на якіх атрымала ПНП. З 1988 па 1996 год ён працаваў ва ўрадзе Бхута, а падчас наступнага яе прэм'ерскага тэрміну з 1993 па 1996 гг. займаў пасаду спікера парламента. Пасля прыходу да ўлады Мушарафа на Гілані пачаўся ціск уладаў.
Зноскі
- ↑ Yousaf Raza Gilani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yousaf Raza Gilani // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yusuf Raza Gilani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1027567843 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.