Юрый Іванавіч Авяр’янаў

(Пасля перасылкі з Ю. І. Авяр’янаў)

Юрый Іванавіч Авяр’я́наў (16 чэрвеня 1952, р. п. Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — 10 студзеня 1996, Мінск) — беларускі акцёр.

Юрый Іванавіч Авяр’янаў
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1952(1952-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1996(1996-01-10) (43 гады)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у

Біяграфія правіць

Бацька, Iван Андрэевіч Авяр’янаў (нар. 1913), інвалід Вялікай Айчыннай вайны, а маці, Ганна Iванаўна Дывіна (нар. 1919), зубны ўрач. Жылі ў г. Лепелі Віцебскай вобласці[1].

У 1968 годзе быў прыняты на першы курс Яраслаўскага тэатральнага вучылішча Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Ф. Волкава, які скончыў у 1972 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «акцёр драмы i кіно». Калі вучыўся на першым курсе, адначасова скончыў 10-ы клас сярэдняй школы (1969). У 1980 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

З 1972 года Ю. I. Авяр’янаў працаваў акцёрам Беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 1972 па 1974 гады служыў у Савецкай Арміі. Пасля службы, вярнуўся ў тэатр Я. Купалы, стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі, членам Мастацкага савета тэатра, членам Прэзідыума Беларускага тэатральнага таварыства[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года.

10 студзеня 1996 года быў забіты ў сваёй кватэры ў Мінску[1].

Творчасць правіць

Характарны акцёр. Яму ўласцівы глыбокае адчуванне рэжысёрскай стылістыкі, веданне псіхалогіі сваіх персанажаў, пластычнасць і высокая культура сцэнічнай мовы[2]. Сыграў больш за 50 роляў[1]. Сярод роляў: Банавантура-Выкрутач («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Сёмка («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Ак’егет («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма[ru]), Менахем-Мендл («Памінальная малітва» Р. Горына паводле Шолам-Алейхема). Аўтар радыёперадач аб музыцы, рэжысёр радыёспектакляў, у т.л. оперы «Агатка» Я. Д. Голанда і М. Радзівіла[2].

Шмат працаваў над радыёпастаноўкамі. Выступаў з гастролямі ў Балгарыі (1980), Польшчы (1987—1993). Валодаў польскай мовай[1].

Юрый Авяр’янаў цудоўна ведаў i любіў класічную музыку, валодаў баянам. Быў аўтарам перадач на беларускім радыё «З гісторыі музычных шэдэўраў» i іншых. Удзельнічаў у перадачах на тэлебачанні. Меў прафесійна пастаўлены голас. Яго вакал здзіўляў салістаў опернага тэатра. З яго ўдзелам праходзілі многія вечары i канцэрты ў Доме літаратара, у Літаратурным музеі Янкі Купалы i на іншых сцэнах[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё 16 чэрвеня 2012 г. — 60 год з дня нараджэння Юрыя Iванавіча Авяр’янава (1952—1996), акцёра
  2. а б Б. І. Бур’ян. Авяр’янаў Юрый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура правіць