Юзаф Антонавіч Раўкуць

(Пасля перасылкі з Ю. А. Раўкуць)

Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1 студзеня 1954, г. Шчучын) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).

Юзаф Антонавіч Раўкуць
Дата нараджэння 1 студзеня 1954(1954-01-01) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія артыст балета
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1972 годзе (клас Н. Малахавай, М. Красоўскага). У 1972—1992 артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1975 года.

Творчасць правіць

Танцоўшчык лірыка-рамантычнага плана. Яго творчасці ўласцівы акадэмізм выканання, шчырасць, рамантычная ўзнёсласць і эмацыйная насычанасць вобраза. Сярод партый: Жан дэ Брыен («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Альберт («Жызэль[ru]» А. Адана), Джэймс («Сільфіда[ru]» Х. Левенскольда), Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Абат («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Салор («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Конрад, Бірбанта («Карсар[ru]» А. Адана), Раб, Крас («Спартак[ru]» А. Хачатурана), граф Вішанька («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева); у нацыянальных балетах — Сын («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Князь, кароль Філіп («Курган», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава). На сцэне Ленінградскага тэатра оперы і балета выканаў балет А. Калніньша «Перарваная песня», прысвечаны В. Хара (1976).

Зноскі

Літаратура правіць