Юрый Антонавіч Траян

артыст балета, балетмайстар
(Пасля перасылкі з Ю. А. Траян)

Юрый Антонавіч Тра́ян[1] (нар. 6 кастрычніка 1950, Мінск) — беларускі артыст балета, харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1979).

Юрый Антонавіч Траян
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1950(1950-10-06) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета, харэограф
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1966 годзе скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Стажыраваўся ў Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. М. Кірава. У 1968—1988 гадах вядучы саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. У 21 год атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.

У 1988—1989 гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года — намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. З 2008 года — галоўны балетмайстар, з 2009 года — мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь

Творчасць правіць

Танцоўшчык правіць

Рознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Зігфрыд, Дезірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Альбер («Жызэль[ru]» А. Адана), Джэймс («Сільфіда[ru]» Х. Левенскольда), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Паэт («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Рамео («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Спартак («Спартак» А. Хачатурана), а таксама ў аднаактовым балеце «Адажыета» Г. Малера.

Харэограф правіць

З’яўляецца пастаноўшчыкам балетаў «Крылы памяці» У. Кандрусевіча, «Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева, «Трыстан і Ізольда[ru]» Р. Вагнера, «Князь Вітаўт» А. Дударава, а таксама канцэртных нумароў і танцаў у кінастужках.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць