Юзаф Аляксандр Ябланоўскі

ваявода новагародскі
(Пасля перасылкі з Ю. А. Ябланоўскі)

Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (4 лютага 1711, Ціхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Лейпцыг) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (17441755), ваявода новагародскі (17551772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў.

Юзаф Аляксандр Ябланоўскі
Józef Aleksander Jabłonowski
Ю. А. Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Ю. А. Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Прус ІІІ»
Герб «Прус ІІІ»
26-ы ваявода новагародскі
25 мая 1755 — 1773
Папярэднік Ежы Радзівіл
Пераемнік Юзаф Несялоўскі
стольнік вялікі літоўскі
18 верасня 1744 — 25 мая 1755
Папярэднік Пётр Павел Сапега
Пераемнік Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
староста бускі[d]
1723 — 1755
Нараджэнне 4 лютага 1711(1711-02-04)[1][2]
Смерць 1 сакавіка 1777(1777-03-01)[1][2][…] (66 гадоў)
Род Ябланоўскія[d]
Бацька Аляксандр Ян Ябланоўскі[d]
Маці Тэафіла з Сяняўскіх[d]
Жонка Караліна Тэрэза Радзівіл
Францішка Вікторыя Варанецкая
Дзеці Тэафілія Стрэжыслава, Ядвіга Тэрэза, Ганна Дабрагнева, Аўгуст Дабрагост
Член у
Дзейнасць мастацтвазнавец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З магнацкага роду Ябланоўскіх герба «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх.

Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[5].

У часы другога панавання Станіслава Ляшчынскага быў яго прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля французскага Людовіка XV. У 1743 ад імператара Карла VII атрымаў тытул князя.

Падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады новагародскага ваяводы, каб не ўдзельнічаць у санкцыянаванні першага падзелу Рэчы Паспалітай[5].

Дзейнасць правіць

Напісаў некалькі значных гістарычных прац. Дзякуючы яго прапанове і фінансаванню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атлас Rizziego-Zannoniego, першы атлас Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne…»

Заснаваў у 1774 ва ўніверсітэце ў Лейпцыг Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе і сёння. У XVIII стагоддзі выдаваліся яго працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.

Здолеў вылучыць з ліку забароненых даследаванні Мікалая Каперніка, папулярызаваў яго працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолессі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага.

Напісаў: «Ostafi… tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генеалогіі.

Меў рэзідэнцыі ў Падхорцах каля Стрыя, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградскі замак[5].

Зноскі

  1. а б Józef Aleksander Jabłonowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Jabłonowski, Joseph Alexander Pruß // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 10. — S. 5.
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 39–40.
  4. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  5. а б в ВКЛ. Энцыклапедыя 2006.

Літаратура правіць