Юрый Кепель

(Пасля перасылкі з Ю. Кіпель)

Юрый Кепель або Юры Кэпэль (польск.: Jerzy Kepel; 1910, Бутрыманцы[1], Віленская губерня — 1944) — заходнебеларускі журналіст, польскі спартсмен-вясляр.

Юрый Кепель
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 1910
Памёр 1940
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям’і заходнебеларускага грамадскага дзеяча Мітрафана Кепеля і яго жонкі Веры. Праваслаўны беларус[2].

Скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1929 годзе. Вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Сцяпана Баторыя, але не скончыў. Апошнім часам далучыўся да сяброў секты метадыстаў, супрацоўнічаў са студэнтамі, які трымаліся ідэй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, з групай беларускіх сенатараў, а таксама з групай левых беларускіх студэнтаў[2].

Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага часопіса «Крыгалом», які выдаваўся ў лютым 1933 года ў Вільні. Адразу пасля выхаду першага нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі[3]. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Нашай волі»[2].

Адзін з самых вядомых акадэмічных весляроў Польшчы 1930-х гадоў, пераможац шматлікіх міжнародных спаборніцтваў. Мусіў выступаць на Алімпіядзе 1940 года ў Хельсінкі[4].

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны савецкімі органамі бяспекі[3], абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны да 10 гадоў лагераў. Адбываў тэрмін на нікелевых рудніках каля Нарыльска.

Паводле Леаніда Маракова, у чэрвені 1940 года Юрый Кепель мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у званні лейтэнанта ў 149-м гвардзейскім стралковым палку 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі[ru][1], загінуў у 1944 годзе[3].

Леанід Галяк, чыім настаўнікам веславання ў Студэнцкім спартыўным саюзе быў Кепель, успамінаў[5]:

Вельмі высокі, прыгожы бляндын. Дасканалы вясьляр на адзінках. Часта займаў першае месца на рэгатах у Вільні, а аднойчы здабыў першае месца на спаборніцтвах на Сэне ў Парыжы. Пасля акупацыі Вільні Саветамі ў 1939 годзе быў арганізатарам службы парадку міліцыі, пакуль Вільня ня была падорана Жамойцам. Ня выехаў зь Вільні. Калі ў 1940 годзе Саветы акупавалі ўсю ковенскую Літву, дык Кэпэль быў арганізатарам спартыўнага жыцьця. Пасля пачатку нямецка-савецкае вайны недзе зьнік і хадзілі чуткі, што ён недзе партызаніў. Быў жанаты з Вандаю Бургардт, асыстэнткай на агрыкультурным ф-це УСБ. На ўсе запытаньні ў лістох у Вільню пра яго, ніхто не адказаў, хоць напісалі, што яго бацька Мітрафан Кэпэль памёр.

Сям’я

правіць

Меў сына Ежы[pl], польскага эканаміста і банкіра.

Крыніцы

правіць
  1. а б Кепель Юрий Митрофанович
  2. а б в Адамковіч Аляксандр. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І — Вільня. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 200 с.: іл. ISBN 978-9955-578-14-7
  3. а б в Кепель Юрый // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  4. Ryszard Wryk. Straty osobowe Akademickiego Związku Sportowego w latach II [drugiej] wojny światowej 1939-1945. — Poznań: Wydaw. Naukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza, 1991. — 115 с. — S. 54. — ISBN 978-83-232-0356-8.
  5. Галяк Леанід. Успаміны. Кніга 1: ЗША, Летапіс, 1982.

Літаратура

правіць