Юрый Міхайлавіч Міхневіч

(Пасля перасылкі з Ю. М. Міхневіч)

Ю́рый Міха́йлавіч Міхне́віч (18 снежня 1925, Мінск — 16 красавіка 1998, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры БССР (19711988).

Юрый Міхайлавіч Міхневіч
Сцяг Міністр культуры БССР
1971 — 1988
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Міхаіл Мінковіч
Пераемнік Яўген Вайтовіч
Нараджэнне 18 снежня 1925(1925-12-18)
Смерць 16 красавіка 1998(1998-04-16) (72 гады)
Дзеці
Адукацыя БДУ (1951)
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступеніОрдэн Дружбы народаў

Біяграфія правіць

У лютым 1943 года добраахвотна сышоў у рады Савецкай Арміі. Вайну скончыў на Эльбе ў раёне г.Магдэбург. Быў паранены.

У 1951 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1950 года сакратар Кастрычніцкага РК, Мінскага ГК ЛКСМБ. У 19551962 гг. намеснік дырэктара Мінскага індустрыяльнага тэхнікума працоўных рэзерваў, намеснік загадчыка аддзела культуры Мінскага гарвыканкама, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага гаркама КПБ, начальнік упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. У 1962—1966 гг. загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкама КПБ.

З 1966 года намеснік міністра, а з лістапада 1971 года міністр культуры БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19711990).

Дзейнасць на пасадзе Міністра культуры БССР правіць

Падчас яго кіраўніцтва Міністэрствам культуры БССР атрымалі росквіт і заваявалі ўсесаюзную папулярнасць такія беларускія вакальна-інструментальныя ансамблі як «Песняры», «Верасы», «Сябры». Юрый Міхайлавіч садзейнічаў развіццю Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, балетмайстрам якога стаў малады Валянцін Елізар’еў, а таксама спрыяў стварэнню і развіццю аркестра Міхаіла Якаўлевіча Фінберга, які ў той час займаў пасаду галоўнага дырыжора аркестра Беларускага дзяржаўнага цырка.

Асаблівую ўвагу надаваў развіццю мастацкай і клубнай самадзейнасці, лічачы, што павышэнне культурнага ўзроўню з’яўляецца ключом да развіцця ўсяго беларускага народа.

Узнагароды правіць

Спасылкі правіць

  • Свой сярод сваіх : [успамінамі пра бацьку — міністра культуры БССР цягам 18 гадоў — падзяліўся першы намеснік Міністра замежных спраў РБ Аляксандр Міхневіч / запісала Настасся Панкратава] // Культура. ― 2015. — 29 августа (№ 35). — С. 15.