Юрый Уладзіміравіч Семяняка

беларускі кампазітар
(Пасля перасылкі з Ю. Семяняка)

Юрый Уладзіміравіч Семяняка (26 лістапада 1925, Менск — 16 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).

Юрый Уладзіміравіч Семяняка
Дата нараджэння 26 лістапада 1925(1925-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1990(1990-07-16) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 26 лістапада 1925 года ў Менску.

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.

Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

Памёр 16 ліпеня 1990 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

У творчасці Юрыя Семянякі пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Яго музыцы ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў[1].

Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Багдановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.

Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыа, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі). Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у суаўтарстве), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.

Прэміі і ўзнагароды

правіць
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)

Памяць

правіць

На доме па вул. Савецкай, 19 у Мінску, дзе жыў Юрый Семяняка, устаноўлена мемарыяльная дошка. У ягоны гонар названая вуліца[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. УЛИЦА ИМЕНИ… Юрий Семеняко (руск.). Минск-Новости (10 верасня 2020). Праверана 11 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць