Юзаф Яжэўскі

(Пасля перасылкі з Ю. Яжэўскі)

Яжоўскі Юзаф (каля 1793 — 16 жніўня 1855), удзельнік вызваленчага руху на Беларусі і ў Літве ў пачатку 19 стагоддзя, філолаг, філосаф.

Юзаф Яжэўскі
governess[d]
з невядома
Нараджэнне каля 1793[1]
Смерць 16 жніўня 1855(1855-08-16)[1]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць мовазнавец, паэт, філолаг, філолаг-класік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера класічная філалогія
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Па некаторых звестках, паходзіў са шляхецкай сям'і Васількаўскага павета Кіеўскай губерніі.

Скончыў базыльянскую школу ў г. Умань (1815), вучыўся ў Віленскім універсітэце. Займаўся філасофіяй і філалогіяй, асновай яго светапогляду стала філасофія І. Канта.

У час вучобы адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт (1817—1823) таварыства філаматаў. Дапрацаваў прапанаваны А. Міцкевічам і Т. Занам праект статута філаматычнай суполкі, які і быў прыняты. Імкнуўся да канспіратыўнага існавання таварыства, быў зацікаўлены ў яго аўтаноміі ад масонства. Займаўся ўдасканаленнем арганізацыйнай структуры філаматычнага руху, выступаў на паседжаннях з навуковымі паведамленнямі і перакладамі з твораў старажытных аўтараў. Даказваў неабходнасць эфектыўнай, прадукцыйнай дзейнасці моладзі з мэтай сацыяльна-эканамічнага росквіту роднага краю, ставіў задачу выхавання ўсебакова развітой асобы, высокай грамадзянскасці і патрыятызму. Лічыў мэтазгодным абмежаванне цікавасці да рэлігіі ў час станаўлення і дзейнасці маладзёжных таварыстваў, таму што яна стрымлівае інтэлектуальныя пошукі моладзі. Склаў статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належыць Таварыству сяброў карыснай забавы», перапрацаваў статут літаратурнага таварыства і дамогся яго пераходу пад кіраўніцтва філаматаў. Падтрымаў ідэю Зана пра арганізацыю таварыства натуралістаў з мэтай вывучэння прыродных багаццяў краю і іх выкарыстання. Асобую ўвагу звяртаў на неабходнасць распрацоўкі спецыяльнай праграмы жаночага выхавання.

Прыцягнуты да следства і арыштаваны па справе таварыства філаматаў, дзейнасць якога трактаваў пераважна як навуковую, імкнучыся аблегчыць лёс удзельнікаў таварыства.

24 кастрычніка 1824 вымушаны выехаць у Расію, працаваў настаўнікам ліцэя ў Адэсе. З ліпеня 1825 года ў Маскве, настаўнік класічных моў у гімназіі, выкладчык грэчаскай мовы ва універсітэце. Займаўся навуковай працай, выдаў у Маскве кнігі «Шэсць песняў „Адысеі“ Гамера» (1828, на лацінскай мове) і «Аб развіцці філалагічных даследаванняў пісьмаў Платона» (1829).

У пачатку 1841 года вярнуўся ва Украіну, працаваў хатнім настаўнікам.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць