Я́ан Крос (эст. Jaan Kross; 19 лютага 1920, Талін, Эстонія - 27 снежня 2007, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік, пераклаў на эстонскую мову творы Янкі Купалы.

Яан Крос
эст.: Jaan Kross
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 лютага 1920(1920-02-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 2007(2007-12-27)[4][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Ellen Niit[d] і Helga Kross[d]
Дзеці Eerik-Niiles Kross[d], Kristiina Ross[d] і Maarja Undusk[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык, педагог, прафесар, паэт-адвакат, раманіст, паэт, палітык
Гады творчасці з 1954
Мова твораў эстонская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта ў 1945 годзе. У 1944 годзе арыштоўваўся немцамі, правёў у зняволенні паўгода. Затым выкладаў у Тартускім універсітэце. У 1946 годзе арыштаваны савецкімі ўладамі, знаходзіўся ў зняволенні ў лагеры ў Комі АССР і на пасяленні ў Краснаярскім краі. Вярнуўся ў Эстонію ў 1954 годзе і стаў прафесійным пісьменнікам. Аўтар зборнікаў вершаў «Каменныя скрыпкі» (1964), «Песні на баку» (1966), «Цудоўныя справы творыць дождж» (1969), «Паток і трызубец» (1971; літаратурная прэмія ім. Ю. Смуула, 1971).

Сачыненні

правіць
  • Kolme katku vahel (Тры павевы, часткі 1-4, 1970—1980)
  • Keisri hull (Імператарскі вар’ят, 1978)
  • Professor Martensi ärasõit (Сыход прафесара Мартэнса, 1984)
  • Wikmani poisid (Гімназісты Вікмана, 1988)
  • Väljakaevamised (Excavations, 1990)
  • Mesmeri ring (Mesmer’s Circle, 1995)
  • Палёт на месцы. Раман Ула Паэранда. (1998)
  • Tahtamaa (2001)
  • Paigallend (Treading Air, 2002)
  • Kallid kaasteelised (Dear Co-travellers, 2003)
  • Omaeluloolisus ja alltekst (Autobiographism and Subtext, 2003)
  • Vandenõu (The Conspiracy and other stories)

Беларускія пераклады

правіць

Верш «Па пяску выдмаў прабягаючы…» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. Кросс Яан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
  3. Кросс Яан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.etv24.ee/index.php?06101308
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118928783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.477