Яблыня ягадная[3] (Malus baccata) — лістападныя дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Яблыня ягадная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus baccata (L.) Borkh.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25256
NCBI  106549
EOL  230643
IPNI  726243-1
TPL  rjp-5766

Батанічнае апісанне правіць

Вельмі дробнаплодны від (плады да 1 см дыяметрам) з некалькімі разнавіднасцямі, якія маюць некаторыя марфалагічныя адрозненні і розныя арэалы. Самы зімаўстойлівы ў свеце від яблыні, вытрымлівае маразы да   градусаў, расце ў Бураціі[4].

Разнавіднасці правіць

Мае наступныя разнавіднасці[5]:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Некаторыя з разнавіднасцяў прымяняюцца ў азеляненні і полеахоўных лесапалосах. Асобнікі адрозніваюцца непераборлівасцю, высокай ураджайнасцю, нізкаросласцю, аднак гаспадарча-каштоўных сартоў на аснове аднаго толькі гэтага віду, без прыцягнення ў скрыжаванні буйнаплодных формаў іншых відаў, да гэтага часу не выдзелена.

Выкарыстоўваецца таксама ў селекцыі марозаўстойлівых дробнаплодных сартоў — крэбаў.

З гаспадарчага пункту гледжання формы гэтага віду знайшлі шырокае прымяненне як вегетатыўна размножвальныя прышчэпы для больш каштоўных сартоў яблыні, якія вырошчваюцца ў суровых кліматычных умовах.

Галоўнай прыкметай прыналежнасці якой-небудзь формы да гэтага віду, з’яўляецца ападальная па меры паспявання плоду чашачка, якая ва ўсіх астатніх шматлікіх відаў яблыні захоўваецца ў выглядзе чашалісцікаў[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Венедикт Дадыкин Алтайская жар-птица // Наука и жизнь. — 2017. — № 3. — С. 106—111. — URL: http://www.nkj.ru/archive/articles/30846/
  5. Дадзеныя пра разнавіднасці віду прыведзены паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  6. Воробьёв Б.. Райки, ранетки, китайки и другие(недаступная спасылка). sadincentr.ru. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 4 ліпеня 2014.