Ягор’еўск

горад
(Пасля перасылкі з Ягор'еўск)

Ягор’еўск[2] (руск.: Его́рьевск) — горад у Маскоўскай вобласці Расіі. Утварае адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (горад абласнога значэння з адміністрацыйнай тэрыторыяй) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне гарадская акруга Ягор’еўск. Размешчаны за 101 км на паўднёвы ўсход ад Масквы (89 км ад МКАД), у Мяшчорскай нізіне, на рацэ Гусліца (прыток Нерскай), звязаны са сталіцай прамой аўтадарогай (Масква — Касімаў). Чыгуначная станцыя.

Горад
Ягор’еўск
руск.: Егорьевск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1462
Першая згадка
1462
Плошча
  • 29 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 73 766 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Тэлефонны код
49640
Паштовыя індэксы
140300–140306
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Ягор’еўск на карце Расіі ±
Ягор’еўск (Расія)
Ягор’еўск
Ягор’еўск (Маскоўская вобласць)
Ягор’еўск

Гісторыя правіць

З часоў Маскоўскага княства на месцы Ягор’еўска было сяло Высокае. Сяло знаходзілася на мяжы трох княстваў: Маскоўскага, Уладзімірскага і Разанскага, але сама мяжа ня была зафіксаваная. У 1381 годдзе па дамове памеж князямі Дзмітрыем Данскім і Алегам Разанскім[ru] Высокае стала часткай Маскоўскага княства. 11 лістапада 1563 года (па юліанскаму календару) Іван Грозны перадаў Высокае Чудаваму манастыру[ru] ў Маскоўскаму Крамле. У 1560-я гады ў Высокаму была пабудаваная царква ў гонар святога Георгія (Ягорыя), таму сяло сталі называць Ягор’е-Высокае. У годы Пятра Першага сяло перастала быць уласнасцю Чудавага манастыра.

У 1778 годдзе пад час раформы Кацярыны Другой Ягор’е-Высокае стала павятовым горадам Разанскай губерніі. У 1796 годдзе Ягор’еўск перастаў быць, а ў 1802 зноў стаў горадам, каторы мае статус павятовага. Таму што ў Гусліцах, крае, дзе знаходзіцца Ягор’еўск, дрэнныя ўмовы для сельскай гаспадарскі, горад хутка стаў гандлёвым. У 1825 годдзе ў Ягор’еўску купец Карэеў пабудавал першую ткацкаую мануфактуру, а ў 1847 годдзе была адкрыта паператкацкая (рус. бумаготкацкая) фабрыка купцоў Хлудавых. У 18691870 гадах па хадатайству Хлудавых была пабудаваная чыгуначная лінія Васкрасенск-Ягор’еўск, каторая потым стала частка Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі.

У 1872 годдзе гарадскім галавой Ягор’еўска стал Нікіфар Міхайлавіч Бардыгін, купец першай гільдыі. Пры ім горад быў добраўпардканы: з’явіўся вадаправод, которы быў вельмі рэдкім для такіх маленькіх гарадоў, як Ягор’еўск, горад быў электрыфікаваны, былі пабудаваныя Троіцкая (1883 г.) і Аляксандра-Неўская (1897 г.) царквы. Аляксанда-Неўская царква стала другой па размеру царквой ў гонар блгв. кн. Аляксандра Неўскага ў свеце і першай у Расіі, а пасля смерці сваёй жонкі Марыі Нікіфар Бардыгін арганізаваў Траецкі Марыінскі манастыр, чатскай каторага стала Траецкая царква. Пры Н. Бардыгіне ягор’еўскія купцы-стараверы пабудавалі Георгіеўскую стараверскую царкву.

У 1918 годдзе манастыр быў закрыты, а ў 1931 была закрыта Траецкая, а ў 1936 — Георгіеўская стараверская царквы. 30 манахіняў Траецкага Марыінскага манастыра былі араштаваныя, две з ніх: прападобнапакутніцы Антаніна і Марыя былі расстраляныя. У 2000 годдзе была адкрыта Траецкая царква, а ў 2008 годдзе быў адноўлены манастыр.[3]

Транспарт правіць

Праз Ягор’еўск праходзіць лінія Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі Васкрасенск-Ягор’еўск-Іллінскі Пагост, дзе знаходзіцца адзіны ў Ягор’еўску пасажырскі прыпыначны пункт Ягор’еўск-2 (Прывакзальная плошча, 1А), праз каторы праходзяць прыгарадныя паязды на Кураўскую[ru], Васкрасенск, Маскву, Дзеткава.

У Ягор’еўску таксама ёсць аўтавакзал, з каторага ходзяць аўтобусы на Маскву, Шатуру, Кураўское, Арэхава-Зуева, пасёлкі, сёла і вёскі гарадской акругі Ягор’еўск і розныя часткі г. Ягор’еўск.

Вядомыя асобы правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Маскоўскай вобласці
  3. http://www.egorievsk.tv/o-gorode/67-gorod-egorevsk-istoriya-osnovaniya.html

Спасылкі правіць