Ягор Арцёмавіч Юрчанка

Ягор Арцёмавіч Ю́рчанка (3 лютага 1919 — 12 студзеня 1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкавы інжынер 842-га стралковага палка 240-й стралковай дывізіі  (руск.) 38-й арміі  (руск.) Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Ягор Арцёмавіч Юрчанка
Дата нараджэння 3 лютага 1919(1919-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1981(1981-01-12) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Мотастралковыя войскі
Гады службы 19391948
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
(1948)
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медалі
У адстаўцы інжынер дарожна-будаўнічага кіравання ў Кіеве

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, у сялянскай сям'і. Беларус. Член КПСС з 1942 года. Адукацыя сярэдняя. Працаваў на цагляным заводзе.

У 1939 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Барысаўскае ваеннае інжынернае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 года. Ваяваў на Варонежскім фронце. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, вайны з Японіяй у 1945 годзе[1].

Палкавы інжынер 842-га стралковага палка капітан Я. А. Юрчанка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне сяла Люцеж  (руск.) на поўнач ад Кіева[1]. У ноч на 27 верасня 1943 года ён умела арганізаваў пераправу на правы бераг ракі дэсантнай групы, а ў наступныя дні — усяго асабістага складу палка, артылерыі, боепрыпасаў. Быў паранены, але працягваў кіраваць пераправай[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму капітану Ягору Арцёмавічу Юрчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1841).

У 1945 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую інжынерна-мінную школу. З 1948 года палкоўнік Я. А. Юрчанка — у запасе. Працаваў інжынерам дарожна-будаўнічага кіравання[1]. Жыў у Кіеве. Памёр 12 студзеня 1981 года. Пахаваны на Лук'янаўскіх ваенных могілках  (руск.)

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в г д Юрченко Егор Артемьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 217. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць

Ягор Арцёмавіч Юрчанка на сайце «Героі краіны» (Праверана 27 красавіка 2009)