Ягор Аляксандравіч Багамольскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ягор Багамольскі)

Ягор Багамольскі (нар. 3 чэрвеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік азербайджанскага клуба «Нефтчы» з Баку і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Ягор Багамольскі
Поўнае імя Ягор Аляксандравіч Багамольскі
Нарадзіўся 3 чэрвеня 2000(2000-06-03) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 73 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Азербайджан Нефтчы
Нумар 77
Маладзёжныя клубы
Беларусь Фартуна (Мінск)
Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 1 (0)
2020   Беларусь Рух (Брэст) 23 (3)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Мінск 27 (6)
2022 Беларусь Мінск 15 (8)
2022— Азербайджан Нефтчы (Баку) 45 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2020—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
2022 Беларусь Беларусь 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама». З другой паловы 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе забіў 12 галоў у турніры дублёраў, дапамог дынамаўцам атрымаць у ім перамогу.

20 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Тарпеда» (1:0). У далейшым трывала прыцягваўся да асноўнай каманды галоўным трэнерам Раманам Піліпчуком, аднак з чэрвеня, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў дубль.

У жніўні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[2] і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама»[3], дзе выступаў у асноўным за дубль.

У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкі «Рух»[4]. Стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на рэгулярнай аснове[5].

У сакавіку 2021 быў арандаваны «Мінскам»[6]. У сталічным клубе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[7].

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск» на рэгулярнай аснове[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе, за паўгады адзначыўся 8 галамі ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2022 года перайшоў у азербайджанскі «Нефтчы»[9].

Міжнародная кар’ера правіць

9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2).

10 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі правёў на полі другі тайм матча Лігі нацый УЕФА супраць Казахстана (1:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама (Мінск)   3 2
2018 дубль Дынама (Мінск)   26 12
2019 (1) Д1 Дынама (Мінск)   7 0
2019 (2) Д1 Дынама (Брэст)   1 0
2020 Д1 Рух   23 3
2021 Д1 Мінск   27 6
2022 (1) Д1 Мінск   15 8
2022/23 Д1 Нефтчы   27 3

Крыніцы правіць

  1. а б https://fcminsk.by/player/egor-bogomolskij-2/
  2. Минское "Динамо" расторгло контракт с нападающим (руск.). football.by (2 жніўня 2019). Праверана 7 сакавіка 2024.
  3. Брестское "Динамо" подписало Егора Богомольского (руск.). football.by (6 жніўня 2019). Праверана 7 сакавіка 2024.
  4. "Рух" арендовал Богомольского у земляков из "Динамо" (руск.). football.by (3 сакавіка 2020). Праверана 7 сакавіка 2024.
  5. Богомольский подписал контракт с "Рухом" (руск.). football.by (9 студзеня 2021). Праверана 7 сакавіка 2024.
  6. "Минск" арендовал у "Руха" Богомольского (руск.). football.by (6 сакавіка 2021). Праверана 7 сакавіка 2024.
  7. Максим Луцкий и Егор Богомольский вернулись в "Рух" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 7 сакавіка 2024.
  8. Егор Богомольский остается игроком "Минска" (руск.). football.by (17 сакавіка 2022). Праверана 7 сакавіка 2024.
  9. Официально: Егор Богомольский - игрок бакинского "Нефтчи" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 7 сакавіка 2024.