Ягор Забелаў

беларускі акардыяніст і баяніст

Яго́р Забе́лаў (нар. 12 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — беларускі акардыяніст і баяніст.[2][3]

Ягор Забелаў
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1981(1981-06-12)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Інструменты акардэон
yegorzabelov.com

БіяграфіяПравіць

Грае на баяне з 7 гадоў, піша музыку — з 20. Яго і двух братоў вучыў іграць на баяне бацька. Затым скончыў музычную школу, вучылішча імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую Дзяржаўную Акадэмію музыкі. У 2002 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Жыновіча.

Заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio». Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». З 2011 года выступае пераважна сольна і з трыа. Аўтар музыкі да кіно і спектакляў беларускага рэжысёра Аляксея Леляўскага. Гастраляваў у Украіне, Польшчы, Расіі, Францыі, Партугаліі, Германіі, Славеніі. У агучцы Забелава выйшла фестывальная версія нямога фільма «Голем: як ён прыйшоў у свет» (1920).

ДыскаграфіяПравіць

АльбомыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://m.vk.com/id11545021
  2. Чалавек-сусвет Ягор Забелаў – сола і з трыа ў #BML. Белсат (2 лютага 2019). Праверана 4 кастрычніка 2021.
  3. РУСУ, ДАР'Я «Часам важныя не ноты». Баяніст Ягор Забелаў пра першы сольнік, ідэальнага слухача і музыку эмоцый. Hrodna.life (23 ВЕРАСНЯ 2020, 20:58). Праверана 4 кастрычніка 2021.

СпасылкіПравіць