Ягор Ягоравіч Замыслоўскі

(Пасля перасылкі з Ягор Замыслоўскі)

Ягор Ягоравіч Замыслоўскі (6 (18) чэрвеня 1842, Гродна — 9 (21) мая 1896) — гісторык, археограф, педагог. Прафесар гісторыі Пецярбургскага ўніверсітэта, сапраўдны стацкі саветнік, член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі Навук (з 1888 г.).

Ягор Ягоравіч Замыслоўскі
Дата нараджэння 6 (18) чэрвеня 1841
Месца нараджэння
Дата смерці 9 (21) мая 1896 (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, школьны настаўнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[2] і археаграфія[2]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені
Подпіс Выява аўтографа

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1862). З 1864 г. выкладчык у Паўлаўскім жаночым інстытуце, Аляксандраўскім ліцэі і іншых навучальных установах. З 1869 г. выкладчык гісторыка-філалагічнага інстытута. Абараніў дысертацыю на ступень магістра рускай гісторыі (1871), працаваў штатным дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1878 годзе чытаў курс гістарычнай геаграфіі ў Археалагічным інстытуце. Абараніў доктарскую дысертацыю «Герберштэйн i яго гістарычна-геаграфічныя звесткі пра Расію» (1884), зацверджаны ардынарным прафесарам Пе­цярбургскага ўніверсітэта, чытаў лекцыі па гісторыі Расіі 17 ст., помніках старажытнарускага права, гістарыяграфіі і гістарычнай геаграфіі. У 1880—1889 гг. выкладаў рускую і ўсеагульную гісторыю будучаму цару Мікалаю II. З 1888 года — член-карэспандэнт Акадэміі навук. У 1890 годзе пакінуў службу ва ўніверсітэце з-за хваробы.

Дзейнасць правіць

Аўтар прац «Летапіс заняткаў Археаграфічнай камісіі» (т. 5—7. 1871, 1875, 1877), «Апісанне Літвы, Самагіціі, Русі і Масковіі Себасцьяна Мюнстэра ў XVI ст.» (1880), «Зносіны Расіі з Польшчай у цараванне Фёдара Аляксеевіча» (1887), «Пра зносіны з Захадам пры Іване Грозным» (1889) i інш. Склаў «Гісторыю расійскіх ордэнаў» (1899), а таксама тэхнічны слоўнік для карыстання дакументамі часоў царавання Пятра I і вучэбны атлас па рускай гісторыі (апошні некалькі разоў перавыдаваўся). У сваіх працах Я. Замыслоўскі трымаўся г.зв. нарманскай тэорыі, перацэньваў ролю геаграфічнага фактара ў гісторыі.

Я. Замыслоўскі — адзін з першых рускіх гісторыкаў, які прапанаваў лічыць рубяжом Новага ча­су для гісторыі Расіі Смутны час, пазней ён прапаноўваў на гэты ру­беж да 1-ю трэць 16 ст. У працы «Герберштэйн…» крытычна аналізаваў звесткі С. Герберштэйна і яго папярэднікаў пра Усходнюю Еўропу. Адзначыў ролю Расіі ў вялікіх геаграфічных адкрыццях Сярэднявечча. Лічыў, што каланізацыя, рост і фарміраванне дзяржаўных органаў у пэўнай ступені залежалі ад прыродных і геаграфічных умоў, што на працэс феадальнай раздробленасці ўплывалі этнічныя адрозненні. У класавых рухах 17 ст. ўлічваў нацыянальны фактар. Падрабязна даследаваў руска-польскія адносіны ў 1-й палове 17 ст., сувязі Расіі з Англіяй, Даніяй і Швецыяй у 16—17 ст. і прыйшоў да высновы, што ўдзел Расіі ў справах Цэнтральнай Еўропы прасочваецца ўжо з сярэдзіны 16 ст. Сцвярджаў, што 1670—1680-я гады, якія прыпадалі на га­ды праўлення цара Фёдара Аляксеевіча, не былі застойным часам у асвеце і культуры Расіі.

Творы правіць

  • «Царствование Федора Алексеевича», магистерская диссертация (СПб., 1871),
  • «О значении XVIII века в русской истории» («Журнал Министерства Народного Просвещения», 1871, кн. 12),
  • «Сказание Массы и Геркмана о смутном времени в России» (СПб., 1874),
  • «Описание Литвы Себастиана Мюнстера» (СПб., 1880),
  • «Занятие Русскими Сибири» (СПб., 1882),
  • «Герберштейн и его историко-географические известия о России», с приложением атласа (СПб., 1884, 563 стр.),
  • «Сношения России с Польшей в царствование Федора Алексеевича» (СПб., 1887),
  • «О сношениях с Западом при Иоанне Грозном» («Русский Вестник», 1889, кн. 4),
  • «Чертежи сибирских земель XVI—XVII веков» («Журнал Министерства Народного Просвещения», 1891, кн. 6).

Зноскі

  1. а б Замысловский Егор Егорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Чарапiца В. Ягор Ягоравiч Замыслоўскi // БГЧ. 1996. № 2.