Ягор Пятровіч Шчалканаў

беларускі паралімпійскі плывец

Ягор Пятровіч Шчалканаў (нар. 11 чэрвеня 2001, Брэст) — беларускі паралімпійскі плывец з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы.

Ягор Пятровіч Шчалканаў
На беларускай паштовай марцы 2021 года
На беларускай паштовай марцы 2021 года
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя плаванне
Нарадзіўся 11 чэрвеня 2001(2001-06-11) (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры 2014 — цяперашні час
Трэнеры Генадзь Вішнякоў
Рост 182 см
Спартыўнае званне

Біяграфія правіць

Займаецца плаваннем з 2012 года. Яго правая нага з нараджэння недаразвітая ніжэй за калена, таму ён носіць пратэз[1]. Трэніраваўся ў Брэсце, з 2016 года — у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Г. А. Вішнякова. Выступае ў катэгорыях S9, SB9, SM9.

У 2016 годзе на Сусветных юнацкіх гульнях IWAS  (англ.) у Празе заваяваў два залатыя медалі на дыстанцыях 50 і 100 м брасам і срэбра на дыстанцыі 50 м вольным стылем[1].

На Чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне заняў 9 месца ў заплыве на 100 м батэрфляем. Выступаў на Чэмпіянаце свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50 і 100 м — вольны стыль, 100 м — батэрфляй і 200 м — комплекснае плаванне, дзе заняў 5, 12, 18 і 8 месцы адпаведна.

У 2021 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Фуншале заваяваў два бронзавыя медалі ў плаванні батэрфляем і на спіне на дыстанцыі 100 м, заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і пятыя месцы на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем.

Удзельнік XVI летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, дзе ў фінальным заплыве на 100-метроўцы на спіне заваяваў срэбны медаль, а таксама заняў 4 месца ў комплексным плаванні на дыстанцыі 200 м, 7 месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем і 8 месца на 50 м вольным стылем[2].

Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту на кафедры спартыўнага менеджмента.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2022)[3].

Зноскі

  1. а б Брестский парень завоевал три медали и надеется доплыть до Токио (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Брест (13 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
  2. Егор ЩЕЛКАНОВ: «Когда увидел видео заплыва, стало обидно, что не дотянулся до золота» (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Брест (4 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
  3. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.

Спасылкі правіць