Ягор Валер’евіч Сямёнаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ягор Сямёнаў)

Ягор Сямёнаў (нар. 6 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Футбол
Ягор Сямёнаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Валер’евіч Сямёнаў
Нарадзіўся 6 студзеня 1988(1988-01-06)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Астравец
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Змена-2 (Мінск) 10 (0)
2010 Беларусь Вігвам (Смалявічы) 32 (12)
2011 Беларусь Клечаск 30 (5)
2012 Беларусь Гарадзея 0 (0)
2012   Беларусь Смаргонь 24 (5)
2013 Беларусь Смаргонь 23 (4)
2014—2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 58 (14)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 32 (1)
2017—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 39 (7)
2019—2021 Беларусь Слуцк 73 (5)
2022 Беларусь Смаргонь 24 (4)
2023— Беларусь Астравец
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2023.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскай «Змены», у 2005 годзе выступаў за фарм-клуб «Змена-2», аднак з-за праблем са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазней вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазнейшае абследаванне выявіла, што праблемы са здароўем прайшлі[4].

У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасля паспяховага сезона (стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 12 галамі) атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5], аднак у красавіку таго ж года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. На наступны год ужо стаў іграком «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў перайсці ў «Смалявічы-СТІ», дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Крумкачы»[7] і ў сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, аднак у канцы сезона замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі левага паўабаронцы. Сезон 2017 пачынаў у асноўным складзе каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[8].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[9], якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды.

У студзені 2019 года перайшоў у «Слуцк»[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў, толькі ў канцы сезона 2019 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[11]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што Сямёнаў застаецца ў «Слуцку»[12]. У 2021 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[13].

У лютым 2022 года папоўніў склад «Смаргоні». Стаў капітанам каманды, дапамог клуб па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2023 года трэніраваўся з камандай, аднак новы кантракт не быў падпісаны, таму не трапіў у заяўку «Смаргоні» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.

У ліпені 2023 года перайшоў у «Астравец»[14].

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 Д3 Змена-2   10 1
2010 Д3 Вігвам   32 12
2011 Д2 Клечаск   30 5
2012 Д2 Смаргонь   24 5
2013 Д2 Смаргонь   23 4
2014 Д2 Смалявічы-СТІ   28 8
2015 Д2 Смалявічы-СТІ   30 6
2016 Д1 Крумкачы   25 1
2017 (1) Д1 Крумкачы   7 0
2017 (2) Д2 Прамень   15 4
2018 Д1 Прамень   24 3
2019 Д1 Слуцк   21 1
2020 Д1 Слуцк   26 4
2021 Д1 Слуцк   26 0
2022 Д2 Смаргонь   24 4

Грамадзянская пазіцыя

правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].

Крыніцы

правіць
  1. Egor Semenov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.transfermarkt.com/egor-semenov/profil/spieler/233967
  3. https://www.pressball.by/footballstat/egor_semenov/
  4. Егор Семенов: «Два года не могу отдать Филипенко 250 долларов. Пусть он не обижается»
  5. «Городея» пополнилась тремя футболистами
  6. Последние изменения
  7. Футбол. Егор Семенов и Виктор Чигирев находятся на просмотре в «Крумкачах»
  8. Егор Семенов расторг контракт с «Крумкачами»
  9. Семенов, Каминский и Кравчук стали игроками «Луча»
  10. Егор Семенов сменил "Луч" на "Слуцк"
  11. Семенов продлил соглашение со "Слуцком"
  12. Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком"
  13. Егор Семенов покинул "Слуцк"
  14. Два игрока присоединились к "Островцу" (руск.). football.by (13 ліпеня 2023). Праверана 14 ліпеня 2023.
  15. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
  16. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  17. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

правіць