Шоўк

(Пасля перасылкі з Ядваб)

Шоўк (ад стараж.-сканд. silki), Ядваб[1] — натуральная тэкстыльная нітка жывёльнага паходжання.

Шоўк
Выява
Шоўк-сырэц
Метад вырабу шаўкаводства[d]
Прадукуецца silk-secreting glands[d]
Натуральны прадукт выраблены з B. mori і silkworm[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Коканы тутавага шаўкапрада сабраныя для вырабу шоўку

Выдзяляецца спецыяльнымі залозамі вусеняў тутавага шаўкапрада пры звіванні коканаў. Складаецца з бялковых рэчываў фібраіну (70—80 %) і серыцыну (20—30 %), воскаў, тлушчаў, мінеральных рэчываў. Пры размотванні коканаў атрымліваюць шоўк-сырэц для вытворчасці шаўковых тканін.

Вызначаецца тонкасцю, вялікай гіграскапічнасцю, умераным бляскам; лёгка афарбоўваецца, устойлівы да дзеяння мінеральных кіслот, малаўстойлівы да дзеяння шчолачаў. Пад уздзеяннем святла і кіслароду паветра траціць трываласць.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С. 734

Літаратура правіць

Спасылкі правіць