Ядвіга Іосіфаўна Бяганская

Ядвіга Іосіфаўна Бяга́нская (псеўданім: Ядвіга Рута; 29 (16) лютага 1908, Верхняудзінск, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Мінск) — празаік, перакладчык[1].

Ядвіга Іосіфаўна Бяганская
Ядвіга Іосіфаўна Бяганская.png
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ядвіга Рута
Дата нараджэння 16 лютага 1908(1908-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1992(1992-04-03) (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Муж Аляксандр Мікалаевіч Сак і Міхаіл Якаўлевіч Леберфарб[d]
Альма-матар
  • педагагічны факультэт БДУ[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сям’і беларускіх перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922. З 1924 у Мінску. У 1924 паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыла ў 1930[1]. Настаўнічала ў Мінску, Рэчыцы[1]. У 1937 былі арыштаваны яе муж паэт А. Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 арыштавана і сама Бяганская і 4 студзеня 1938 асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6 лістапада 1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком Міхаілам Якаўлевічам Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям’ёй у Мінск.

У 19561963 працавала рэдактарам на Беларускім радыё[1]. З 1963 на пенсіі.

Памерла 3 красавіка 1992 года ў Мінску і была пахавана на Паўночных могілках.

ТворчасцьПравіць

Пачала публікаваць вершы з 1926[1]. З 1953 пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Беганская Ядвига Иосифовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

Агняцвет Э. Слова пра сяброўку // ЛіМ. 1968, 27 лют. | Васілеўская Г. Вытокі творчасці // Работніца і сялянка. 1978, ? 2