Ядзеркі — у беларускай міфалогіі тры сястры, марскія каралеўны, што жылі на дне мора. Высокія, тонкія, залатавалосыя, залатабровыя дзяўчыны у чаравіках і срэбраных сукнях. Незвычайныя прыгажуні. Калі выходзяць з мора, то выпраменьваюць такі бляск, ад якога ў вачах свеціцца. Калі ядзерка ідзе па зямлі, перад ёю коціцца, як зоры, дыяментавая раса. Але па характару ядзеркі вельмі дзікія, і да іх нельга было падыйсці бліжэй чым на мілю. Інакш яна нарабіла б крыку, а падданыя маглі ухапіць і пакараць такога чалавека. У ядзерак безліч падданых, коні і розныя чароўныя жывёлы. Згадваюцца ў М. Федароўскага.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. — 2-ое выданне, дапоўненае. — Мінск: Беларусь, 2006. — 500 с.: іл.

Спасылкі правіць