Ядзерная вайна — гіпатэтычны ваенны канфлікт паміж дзяржавамі або ваенна-палітычнымі блокамі, з ядзернай і / або тэрмаядзернай зброяй. У такой вайне галоўным сродкам паражэння з'яўляецца ядзерная зброя.

Колькасць ядзерных боегаловак у ЗША і СССР / Расіі (уключаючы тактычную ядзерную зброю)

У другой палове XX стагоддзя лічылася адным з найбольш імаверных варыянтаў развіцця халоднай вайны.

Нават абмежаваны ядзерны канфлікт нясе ў сабе небяспеку радыеактыўнага забруджвання шырокіх тэрыторый і перарастання ва ўсеагульны канфлікт з удзелам некалькіх дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй. Па аналогіі з тэорыяй ядзернай зімы можна сказаць, што абмежаваная ядзерная вайна можа прывесці да эфекту ядзернай восені — доўгачасовых негатыўных экалагічных наступстваў у межах пэўнага рэгіёна.

Гл. таксама правіць