Язна (возера, Невельскі раён)
Язна (руск.: Язно) — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі[1].
Язна | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Мае плошчу ў 711 гектараў, звычайная глыбіня — 6 метраў, найбольшая — 16,6 метра. Дно галечнікава-глеістага тыпу. Адносіцца да басейна ракі Язніца[1].
У возеры водзяцца судак, верхаводка, лешч, гусцяра, шчупак, акунь, плотка, ёрш, мянтуз, краснапёрка, лінь, карась. Іхтыялагічны тып возера — лешчава-судачы[1].
Літаратура
правіцьВозера згадваецца ў апавяданні «Белая Сарока» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Тут знаходзіцца маёнтак галоўнага героя апавядання, пана Скамароха.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Озера Невельского района (руск.).