Гміна Язна (польск.: Gmina Jazno, першапач. Gmina Jamno) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Язне (243 жыхары ў 1921 годзе[1])[2].

Язна
польск.: Gmina Jazno
Краіна
Уваходзіць у Дзісенскі павет
Уключае 200 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Язна
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 9 195[1]

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Язна ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Язна перададзены часткі тэрыторый гмін Мікалаёва, Празарокі і скасаванай гміны Чарневічы, у той час як частка тэрыторыі гміны Язна уключана ў склад гміны Лужкі[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
  4. Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224