Язь (Leuciscus idus) — рыба сямейства карпавых, мае знешняе падабенства з плоткай. Народная назва вязь, дробнага — пад'язік.
Язь |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Leuciscus idus (Linnaeus, 1758)
|
Сінонімы |
---|
- Cyprinus idbarus Linnaeus, 1758[1]
- Cyprinus idus Linnaeus, 1758[1]
- Cyprinus jeses Linnaeus, 1758[1]
- Cyprinus microlepidotus Ekström, 1835[1]
- Cyprinus orfus Linnaeus, 1758[1]
- Cyprinus orphusLinnaeus, 1758[1]
- Idus idus (Linnaeus, 1758)[1]
- Idus melanotus Heckel, 1843[1]
- Idus melanotus orientalis Sinitzyn, 1900[1]
- Idus miniatus Heckel & Kner, 1858[1]
- Idus miniatus Bonaparte, 1845[1]
- Idus oxianus Kessler, 1877[1]
- Leuciscus idus auratus Bade, 1901[1]
- Leuciscus idus idus (Linnaeus, 1758)[1]
- Leuciscus idus idus sibiricus Kirillov, 1958[1]
- Leuciscus idus lapponicus Günther, 1868[1]
- Leuciscus idus oxianus (Kessler, 1877)[1]
- Leuciscus neglectus Selys-Longchamps, 1842[1]
- Squalius oxianus Kessler, 1877[1]
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
У даўжыню язь дасягае 60—70 см, маса да 4—6 кг. Цела сціснутае з бакоў, луска дробная. Галава адносна кароткая, лоб шырокі, пукаты, рот ніжні. Анальны і спінны плаўнікі ўсечаныя.
Агульная афарбоўка цемнаватая, з залацістым адценнем. Спіна і верхняя частка бакоў цёмна-сінія, бруха серабрыстае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, зрэдку чырванаватыя, астатнія чырвоныя. Радужына зеленавата-жоўтая з цёмнай плямай.
Язь — прэснаводная рыба, аднак можа жыць і ў паўпрэснай вадзе марскіх заліваў. Пашыраны ў водах Сярэдняй Еўропы і Сібіры да Калымы, асобны падвід у басейне Аральскага мора. На Беларусі трапляецца ў рэках, праточных азёрах, вадасховішчах; пазбягае рэк з халоднай вадой і вярхоўяў з хуткім цячэннем. Трымаецца глыбокіх затокаў з ціхім цячэннем, каля мастоў, віроў і ям ніжэй перакатаў, каля берагоў з навіслым хмызняком, аддае перавагу месцам з гліністым, заглееным дном.
Найбольш актыўны раніцай і на змярканні. Зімуе чародамі на глыбіні. Пасля нерасту жыве паасобку.
Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, ракападобнымі, дробнымі малюскамі, воднай расліннасцю.
Палавая спеласць на 4—5-м годзе. Нераст у красавіку—маі, чародны, на разводдзі, у пратоках і на захламленых перакатах. Плоднасць ад 40 да 150 тыс. ікрынак.
Прамысловае значэнне невялікае. Аб'ект аматарскага рыбалоўства.
Зноскі