Язэп Крупскі
Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (11 кастрычніка 1934, в. Куплін Палескага ваяводства, Польшчы), цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 13 ліпеня 2014, Брэст) — беларускі мастак.
Язэп Крупскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 2014 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | станковы жывапіс[d] і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Пасля службы ў арміі прадоўжыў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні станковага жывапісу. У 1968 годзе скончыў інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю мастак-жывапісец. З 1968 года пачаў удзельнічаць мастацкіх выстаўках.
У 1978 годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі. Жыў у г. Брэсце.
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым жывапісе (пейзаж, партрэт, тэматычная карціна) і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). На карцінах нярэдка звяртаўся да тэматыкі малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты»[1], «Палессе», «Вербы над Бугам» і інш.
Асноўныя творы
правіцьПрацы ў станковым жывапісе:
- тэматычны жывапіс: «Фарсіраванне Дняпра», «Абарона Брэсцкага вакзалу», «Пяшчотнасць», «Невядомыя жаўнеры», «Непакораны», «Катаванне актывіста», «Хлапчукі»
- партрэтны жывапіс: карціны «Тры грацыі», «Пяшчота», «Дзяўчына ў белым», «Маці», «Настаўніца», «Партрэт жонкі», «Аўтапартрэт»
- пейзажы: «Палессе», «Цёплы дзень», «Ускраіна Берасця», «Полацак і стагоддзі», «Затоплены човен»
- іншыя жанры: «Свята Купалле», «У майстэрні», «Навагодняя казка», «Нацюрморт з яблыкамі», «Адам і Ева», «Выгнанне з раю», «Апошнія дні святога Язэпа», «Раство Хрыстова».
Працы ў манументальным жывапісе і мазаіцы:
- зграфіта: «Беларусь» ў кінатэатры «Беларусь» (Брэст); «Ніць вечнасці» ў Палацы культуры камбінату верхняга трыкатажу (Пінск)
- роспіс: «Жыццё» ў кінатэатры «Мір» (Брэст); «Папараць-кветка» ў гарадскім Доме культуры Ганцавічы
- мазаіка: «Юнацтва» на фасадзе спарткомплексу Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта
Творы Язэпа Крупскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».
У 1999–2006 гадах выязджаў на пленэры ў Польшчу, дзе напісаў шмат пейзажаў, партрэтаў, якія знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Польшчы і іншых краін.
Зноскі
- ↑ Юры Зялевіч. Сустрэча на малой радзіме // Культура. — 15 верасня 2000. — № 36. — С. 10.
Літаратура
правіць- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 274. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Улюбёны ў родны край: мастак Язэп Крупскі / склад. В. А. Макарчук; рэд. Н. К. Шабуня. — Пружаны: ЦРБ імя М. Засіма, 2011. — 12 с. — (Знакамітыя землякі).
Спасылкі
правіць- Мастакі Берасцейшчыны (руск.)