Язэп Падабед
Язэп Тодаравіч Падабед (псеўданімы: Аркадзь Чабор, Аркадзь Чобар; лістапад 1905, в. Ванькоўшчына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 15 чэрвеня 1938 ?) — беларускі паэт, публіцыст.
Язэп Падабед | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | лістапад 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1938 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1925 годзе скончыў МБПТ. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобласці ў рэдакцыі акруговай газеты «Наш працаўнік». Публікаваць вершы пачаў у 1924 годзе; друкаваўся на старонках часопісаў «Маладняк» і «Полымя». Выступаў таксама з рэцэнзіямі і публіцыстыкай. Быў членам «Маладняка»; уваходзіў у рэдкалегію «Маладняка Калініншчыны». Пасля 1928 г. яго публікацыі ў перыёдыцы зніклі. Арыштаваны ў 1936 годзе. Некаторы час знаходзіўся ў адным канцлагеры з Я. Кіпелем. Далейшы лёс не апісаны ў друкаваных жыццяпісах.
13 снежня 1937 арыштаваны, 20 траўня асуджаны па артыкуле 72 «а» КК БССР на 7 гадоў зняволення. Адпраўлены з Віцебскай турмы ва Ухтпечлаг, дзе быў 22 чэрвеня. Жыў у Жураўлёве Чалябінскай вобласці Расіі. Памёр 15 чэрвеня 1938 года[1].
Творы
правіцьЗноскі
- ↑ Подобеда Іосіф Фёдоровіч // Покаяние. Коми республиканский мартиролог жертв массовых политических репрессий. Том 8, ч. 3
Літаратура
правіць- ПАДАБЕД Язэп Тодаравіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Язэп Падабед