Язэп Станіслававіч Башко

Язэп Башко (руск.: Иосиф Башколат.: Jāzeps (Jezups) Baško; 27 снежня 1888, в. Кастырэ Ясмуйжскай воласці Дзвінскага павета Віцебскай губерні, цяпер Рушонская воласць Рыебіньскага краю Латвіі — 31 мая 1946) — расійскі, савецкі і латвійскі ваенны дзеяч беларускага паходжання. Лётчык. Палкоўнік РІА і генерал латвійскай арміі. Камандзір бамбардзіроўшчыка ЭПК (эскадры паветраных караблёў) «Ілля Мурамец-Кіеўскі». Камандзір «Чырвонай ЭПК». Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Латвіі[1]. Запісаны ў Залатую кнігу лепшых лётчыкаў. Аўтар першых кніг па авіяцыі на латышскай мове.

Язэп Станіслававіч Башко
Дата нараджэння 27 снежня 1888(1888-12-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1946(1946-05-31) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне генерал
Камандаваў Latvian Air Force[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені ордэн Трох Зорак Order of Viesturs

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і беларускіх сялян-каталікоў. Скончыў Мікалаеўскае інжынернае вучылішча і Афіцэрскую паветраплавальную школу. У кастрычніку 1914 года быў накіраваны ў ЭПК «Ілля Мурамец», дзе служыў ад памочніка камандзіра карабля да камандзіра баявога атрада. За час службы ў РІА атрымаў званне палкоўніка.

З 1916 г. штабс-капітан Я. С. Башко камандуе 3-м баявым атрадам Эскадры «Мураўцаў» на Заходнім фронце у складзе 4-х «ІМ» з прыдадзенай супрацьпаветраная артылерыйскай батарэяй і самалётамі прыкрыцця С-16. Месцам базіравання было выбрана Станькава (маёнтак графа Чапскага) ля Менска[2] (цяпер, часткова, тэрыторыя 977-й артылерыйскай базы ўзбраення УС РБ). У студзені 1917 г., кіруючы паветраным караблём «Ілля Мурамец» ўстанавіў сусветны рэкорд, падняўшыся на вышыню 5200 метраў.[3] Пад'ём быў спынены з-за вострага кіслароднага галадання экіпажа.

У студзені 1918 г. агульным сходам чыноў быў абраны начальнікам баявога атрада «ІМ». У выніку адступлення бальшавіцкіх войск Я. С. Башко 21.02.1918 на ІМ-«Кіеўскі» паспрабаваў пераляцець (куды?), але праз адмову авіяцыйнай тэхнікі здзейсніў пасадку ля Бабруйска і застаўся ў корпусе Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйску ў складзе польскага авіяцыйнага аддзела, якім камандаваў Пётр Абакановіч. У выніку нямецкага ўльтыматыму па разбраенні польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага 23.05.1918 на ІМ-«Кіеўскі» здзейсніў няўдалы пералёт у Мурманск, аварыйна сеўшы ў Смаленскай губерні, дзе быў арыштаваны ЧК, але праз месяц вызвалены. Служыў у савецкай авіяцыі, камандзір «Чырвонай ЭПК».

У 1921 г. вярнуўся ў Латвію, служыў у латвійскай авіяцыі, узначаліўшы яе рэфармаванне і развіццё. У 1925 г. у складзе латышскай дэлегацыі у Літве сустракаўся з камандуючым вайсковай авіяцыяй Літвы В. В. Краўцэвічам[4] — таксама беларусам па паходжанні. З 1938 г. — Начальнік усёй авіяцыі Латвіі (у тым ліку і цывільнай). 10.05.1940 стаў генералам. Пасля прыходу савецкіх войскаў звольнены са службы ў гэтым жа годзе «па хваробе».

У час акупацыі адмовіўся ад супрацоўніцтва з немцамі і з'ехаў у сваю вёску Кастырэ. У 1943 годзе з-за шматлікіх раненняў і траўмаў, атрыманых у авіяцыйных аварыях, часткова страціў зрок. Памёр 31.05.1946. Пахаваны на могілках Kiriki.

Па ўспамінах нявесткі, Валянціны Башко,[5] Я. С. Башко «часта прыгадваў беларускія мясціны, над якімі лятаў. Часта скідваў над хутарамі ласункі беларускім дзецям». Размаўляў з латгальскім акцэнтам. Меў за талісман зашмальцаваную лётную куртку і сабаку Лізу, якую заўсёды браў у палёт.

Узнагароды правіць

У Расійскай Імператарскай Арміі:

  • Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені (21.10.1913),
  • Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (05.06.1914),
  • Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» (10.06.1915),
  • Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі (10.06.1915),
  • Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам ((18.06.1915),
  • Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (08.07.1915),
  • Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (28.11.1915),
  • Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» (26.01.1917),
  • Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі і бантам (05.10.1917);
  • Георгіеўская зброя (26.04.1917).

У Латвійскай арміі:

Публікацыі правіць

Я. С. Башко аўтар мемуараў пра 1-ю сусветную вайну, якія былі выдадзены ў Латвіі ў 1939 годзе пад назвай «Над зямлёй ворага».

У выданнях «Latvijas Kareivis», «Spārnotā Latvija», «Aizsargs», а таксама.

  • «Aviācijas taktika»
  • «Aviācijas darbība piemēros»
  • «Latviešu konversācijas vārdnīca» (раздзел авіяцыі)
  • «Ātruma grafika»

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дольников М. Л.Дольникова М. Л. Икары российского неба. — Ногинск, 2005. — 251 с.
  • Э.Брувеліс. Гісторыя авіяцыі Латвіі
  • Інга Абеле. Гістарычны раман «Плецены манах»
  • Briedis, Emils Latviesa Stasts
  • Bruvelis, Edvins Latvijas Aviacijas Vesture
  • Krastins, Karlis in Daugavas Vanagu Menesraksts, 1990, No.5 
  • Latvijas Kareivis May 30, 1931
  • Latvijas Kareivis June 2, 1931
  • Prieditis, Erichs Eriks Latvijas Kara Flote
  • Вайцэховіч З. Гістарычны альбом. Лётніцтва. Ч.2. — Мн.: УП «Камет», 2009.

Спасылкі правіць