Іосіф Трызна

(Пасля перасылкі з Язэп Трызна)

Іосіф Трызна (? — 1655) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Святадухаўскага манастыра (16401647), Кіева-Пячэрскай лаўры1647).

Іосіф Трызна
Іосіф Трызна
Іосіф Трызна
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
Смерць 1655
Род Трызны
Веравызнанне праваслаўе
Адукацыя

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава». Атрымаў адукацыю ў Кіева-Пячэрскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і паслядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.

Падтрымаў паўстанне Багдана Хмяльніцкага. Прысутнічаў на сойме 16491650, які ратыфікаваў Збораўскі дагавор з казакамі.

Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасці Украіны ад Масквы. Разам з мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіева-Пячэрскай лаўры прысягаць на вернасць Пераяслаўскай радзе, якая дэкларавала залежнасць ад Масквы. Аднак пазней пайшоў на гэта ў 1654 пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.

Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653), дзе адзначыў важнасць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячэрскага пацерыка», куды ўключыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя з іншых спісаў (устаўная грамата Тураўскай епархіі 1005, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя звесткі, памінальнік рускіх князёў XXII стст.[1]

Зноскі

Літаратура правіць